Вугор еўрапейскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Дадаем: frr:Europeesk ial
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат Мяняем: uk:Вугор європейський
Радок 108: Радок 108:
[[sr:Европска јегуља]]
[[sr:Европска јегуља]]
[[sv:Europeisk ål]]
[[sv:Europeisk ål]]
[[uk:Вугор європейський]]
[[uk:Річковий вугор]]
[[yi:אוגרע]]
[[yi:אוגרע]]
[[zh:歐洲鰻鱺]]
[[zh:歐洲鰻鱺]]

Версія ад 05:00, 20 лютага 2011

Вугор

Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Надклас: Рыбы
Клас: Касцявыя рыбы
Сямейства: Рачныя вугры
Род: Рачныя вугры
Від: Вугор
Навуковая назва
Anguilla anguilla Linnaeus, 1758
ITIS  161128
NCBI  7936

Рачны вугор, еўрапейскі вугор, звычайны вугор, звычайны рачны вугор (Anguilla anguilla) — від драпежных прэснаводных рыб з сямейства рачныя вугры.

Валодае доўгім целам з бура-зеленаватай спіной, з жаўцізной на баках і брушной частцы. Здольны па мокрай ад дажджу ці расы траве пераадольваць значныя ўчасткі сушы, перабіраючыся з аднаго вадаёма ў другі і аказваючыся такім чынам у замкнёных, бясстокавых азёрах. Аддае перавагу ціхім водам, аднак сустракаецца і на хуткім цячэнні. Трымаецца ў ніжніх слаях на рознай глыбіні і любым донным грунце ў сховішчы, якімі могуць быць: нара, валун, корч, густыя зараснікі травы. Палюе ўначы на прыбярэжным мелкаводдзі, хоць хапае прынаду і днём, калі яна ў непасрэднай блізкасці. Харчуецца лічынкамі насякомых, малюскаў, жабамі, дробнай рыбай. Дасягае двухметровай даўжыні і вагі 4 кг.

Нерасціцца вугор у 8000 км ад месцаў нагула - у 2000 м пад вадой Саргасава мора, пасля чаго гіне. Лічынкі, якія з'явіліся на свет, разам з Гальфстрымам, тры гады рухаюцца разам з цёплай воднай масай да берагоў Еўропы, ператвараючыся ў рэшце рэшт у так званых шкляных вугроў, пакуль яшчэ цалкам не падобных на дарослых асобін. Набывае знешні выгляд дарослай асобіны толькі ля ўзбярэжжа Еўропы.

Распаўсюджванне

Насяляе вадаёмы басейна Балтыйскага мора, у значна меншай колькасці - у рэках і азёрах басейнаў Азоўскага, Чорнага, Белага, Баранцава мораў. Водзіцца ў многіх вадаёмах Беларусі. Раней у рэкі і азёры Беларусі (басейны Нёмана, Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга) заплываў з Балтыйскага мора, с пабудовай плацін натуральная міграцыя вугра спынілася.

Экалогія

У 2010 годзе Грынпіс дадаў рачнога вугра ў свой Чырвоны спіс (спіс рыб, якія прадаюцца ў звычайных супермаркетах па ўсім свеце і маюць вялікую рызыку знікнуць з-за непамернай лоўлі). Шаблон:Пачатак артыкулу:Біялогія