Долар ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др выявы
др r2.7.1) (робат Мяняем: es:Dólar de los Estados Unidos
Радок 92: Радок 92:
[[en:United States dollar]]
[[en:United States dollar]]
[[eo:Usona dolaro]]
[[eo:Usona dolaro]]
[[es:Dólar estadounidense]]
[[es:Dólar de los Estados Unidos]]
[[et:USA dollar]]
[[et:USA dollar]]
[[eu:Estatubatuar dolar]]
[[eu:Estatubatuar dolar]]

Версія ад 08:58, 26 лютага 2011

Купюра наміналам 1 долар ЗША

Амерыканскі долар, долар ЗША (Код валюты: USD) - афіцыйная валюта Злучаных Штатаў Амерыкі. Звычайна ён таксама абрывіяруецца знакамітым значком $, альбо US$, каб адрозніць ад іншых валютаў з назваю "долар". Амерыканскі долар дзеліцца на 100 цэнтаў (скарачэнне - ¢). У абароце ёсць манеты наміналам у 1, 5, 10, 25 і 50 цэнтаў і 1 долар, а таксама банкноты наміналам у 1, 2, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў.

На сённяшні дзень долар ЗША - найбольш распаўсюджаная і часта выкарысуемая валюта ў сусветнай эканоміцы. У некаторых краінах долар уведзены ў якасці афіцыйнай валюты, амаль усе ўрады захоўваюць частку ці ўсе золата-валютныя рэзервы ў амерыканскіх доларах. На 2005 год у свеце ў звароце было 760 мільярдаў долараў, з якіх толькі адна траціна прыходзілася на Злучаныя Штаты Амерыкі. За дзесяць год з 1995 г. гэтая лічба вырасла ўдвая.

Гісторыя

Файл:USLegalTender.jpg
Банкнот ў 1 долар. (1862 г.)

Назва долара ЗША паходзіць ад іспанскай срэбнай манеты ў 8 рэалаў, што важыла адну унцыю. Манета была вельмі папулярнай сярод амерыканскіх каланістаў, якія называлі яе "іспанскім доларам", назва якога пайшла ад нямецкай манеты падобнага памеру і вагі - талера.

З 1775 у амерыканскіх штатах пачала выпускацца "кантынентальная валюта", дэнамінаваная ў "іспанскіх доларах" і ў валютах асобных штатаў. Кантытентальны долар цярпеў моцную інфляцыю і быў заменены на срэбраны долар па курсе 1 срэбраны долар = 1000 кантынентальных долараў.

Долар быў абвешчаны афіцыйнай валютай Амерыкі Кангрэсам канфедэрацыі Злучаных Штатаў 6 ліпеня 1785 г. Першыя доларавыя манеты былі выпушчаныя Манетным дваром ЗША пасля вайны за незалежнасць. Пэўны час іспанскія і амерыканскія срэбраныя долары хадзілі паралельна ў краіне.

Пасля Першай і Другой Сусветных войнаў ЗША ператварыліся ў вядучую эканоміку свету. Адпаведна, амерыканскі долар здабыў сваю сучасную вагу ў якасці сусветнай валюты.

Міжнародная роля долара

Некаторыя краіны добраахвотна перайшлі на амерыканскі долар у якасці афіцыйнай валюты. Гэты працэс звычайна завецца даларызацыяй. Гэтыя краіны:

Таксама ў якасці нацыянальнай валюты амерыканскі долар мае хаджэнне ў былых амерыканскіх пратэктаратах у Ціхім акіяне, якія не сталі ўводзіць уласныя нацыянальныя валюты пасля атрымання незалежнасці:

Панама таксама выкарыстоўвае долар ЗША з 1904, хаця мае і ўласную валюту.

Дзве брытанскія залежныя тэрыторыі таксама выкарыстоўваюць амерыканскі долар:

Валюты некаторых краінаў прывязаныя да долара ЗША па пэўным курсе:

Аргентына ўжывала фіксаваны абменны курс песа да долара як 1:1 з 1991 па 2002 гг.

Да амэрыканскага даляру быў з 1983 прымацаваны курс Ганг-Конгскага долара як HK$7.8/USD. Курс патакі, валюты Макао, быў прымацаваны да курсу Ганг-Конскага долара як MOP1.03/HKD, і такім чынам праз яго пасрэдніцтва таксама быў прымацаваны да долара ЗША.

Валюты некаторых краінаў Персідскага заліву, як Саудаўскае Аравіі і Кувейта, прымацаваныя да далара з той прычыны, што долар пераважна выкарыстоўваецца ў міжнародным гандлі нафтай.

Кітайскі юань рэнмінбі нефармальна быў прымацаваны да долара ў сярэдзіне 1990-х гадоў па курсе Y8.28/USD. Аналагічна, Малайзія прымацавала свой рынгіт да долара па курсе RM3.8/USD in 1997. 21 ліпеня 2005 г. абедзве краіны змянілі прывязку да долара прывязкаю да кошыка валют.

Спасылкі