Парны лік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: sr:Дуал (граматика)
Jfblanc (размовы | уклад)
Радок 138: Радок 138:


[[bg:Граматично число]]
[[bg:Граматично число]]
[[ca:Dual]]
[[cs:Dvojné číslo]]
[[cs:Dvojné číslo]]
[[de:Dual (Grammatik)]]
[[de:Dual (Grammatik)]]

Версія ад 18:43, 2 сакавіка 2011

Шаблон:Вызнч (лац.: dualis) - ужываўся для пазначэння двух прадметаў, парных ці па натуры (часткі цела і г.д.) ці па звычаю.

Падзел на адзіночны, парны і множны лік, магчыма, з'яўляецца перажыткам той далёкай эпохі, калі лічэнне рэдка ўжывалася на практыцы, і граматычных формаў, што азначалі "адзін", "два, пара" і "шмат", было досыць у большасці практычных выпадкаў.

Парны лік быў не толькі ў індаеўрапейскай сям'і моў, але і ў семіцкіх мовах, а таксама і некаторых іншых сем'ях. У пераважнай большасці сучасных індаеўрапейскіх моў парны лік знік, пакінуўшы толькі дзе-нідзе сляды свайго існавання. Сістэма парнага ліку ў індаеўрапейскай прамове была, верагодна, больш багатая формамі, чым яго сістэмы ў асобных індаеўрапейскіх мовах, хоць, несумнеўна, ужо ў эпоху прамовы была толькі адна форма для назоўнага, вінавальнага і клічнага склонаў ва ўсіх імянных асноў.

Адрозненне формаў роднага і меснага (Genitvus і Locativus) парнага ліку ў авестыйскай (у іншых індаеўрапейскіх мовах ёсць толькі адна форма для гэтых двух склонаў), а таксама прысутнасць у розных асобных індаеўрапейскіх мовах двух тыпаў канчатка для давальнага і творнага парнага ліку прымушаюць выказаць здагадку, што ў індаеўрапейскай прамове формы роднага і меснага, а таксама давальнага і творнага адрозніваліся паміж сабою і толькі ў асобных мовах супалі. Прычым розніца паміж родным і месным захавалася ў зэндзе, а розныя формы давальнага і творнага размеркаваліся па розных асобных мовах (гл. "Давальны склон"). Здагадкі гэтыя маюць толькі вядомую ступень верагоднасці і даказаны быць не могуць.

Гістарычнымі формамі індаеўрапейскага парнага ліку з'яўляюцца толькі тры формы: адна для назоўнага, вінавальнага і клічнага склонаў, адна для роднага і меснага, і адна для давальнага, адкладальнага і творнага.

Індаеўрапейскі лічэбнік *H₁oḱtōu "восем" з'яўляецца формай парнага склона ад асновы *H₁oḱtō, якая не дайшла да нас, параўн. у картвельскіх мовах: груз. ოთხი [otxi], лазск. otxo "чатыры".

Парны лік у старажытнарускай мове

Парны лік існаваў і ў старажытнарускай мове (як і ў іншых славянскіх), але рана (XIII стагоддзе) пачаў замяняцца множным. У XIV стагоддзі правільнае ўжыванне формаў парнага ліку сустракаецца яшчэ часта, але побач ужо прысутнічаюць розныя другасныя формы, якія паказваюць на забыццё першаснага значэння спрадвечных формаў парнага ліку.

Лічэбнік "два", ж.р. "дзве" (стар.-руск. дъва, дъвѣ) захаваў тыповыя канчаткі старажытнарускага парнага ліку: — а, і -ѣ, Гэтыя канчаткі, а таксама -і ўжываліся амаль ва ўсіх выпадках, акрамя вельмі невялікай групы слоў старажытнага скланення на кароткі -u (гл. ніжэй). У пратаславянскім дыялекце індаеўрапейскай прамовы, парны лік утвараўся ў адных скланеннях - падваеннем галоснага асновы, у іншых - далучэннем канчатка i; па фанетычных законах пратаславянскай мовы, доўгае *-ō у скланенні на -о перайшло ў *-а (*stolō>стала), дыфтонг *-ai ў скланенні на -а – у ѣ (*genai>женѣ), доўгае *-ū – у -ы (*sunū>сыны) , доўгае *-ī – у -и (*noktī>ночи).

Парны лік назоўнікаў

У назоўным склоне:

  • Канчатак -а ўжываўся для слоў мужчынскага роду старажытнай асновы на -о (цяпер I скланенне): дъва брата, стала (для мяккага тыпу, гэта значыць пасля мяккай зычнай – я: дъва кънязя),
  • Словы ніякага роду таго ж скланення і словы асновы на -а, г.зн. цяперашняга II скланення па цвёрдаму тыпу сканчаліся на ѣ, па мяккім на -и: дъвѣ лѣтѣ, мори, сестрѣ, дѣвици.
  • У астатніх скланеннях быў канчатак -и: огни, ночи, матери, дъчери, камени, сѣмени, букови.
  • Выключэнне складалі толькі некалькі слоў старажытнай асновы на кароткі u, парны лік якіх гучаў так: сыны, меды, пиры (пры множным: сынове, медове, пирове; пасля гэта форма выцесніла старажытны множны).

Пры скланенні назоўнікаў, у давальным і творным склонах прыстаўляўся канчатак -ма, а ў родным і месным – канчатак -у (пасля мяккага зычнага -ю), увачавідкі руск.: воочию ("въ очию"), дваюрадны (стрыечны) ("двою родный"):

Аснова на -о (цяпер I скланенне)
наз., він., клічн. рода, коня, лѣтѣ, мори
родн.-месн. роду, коню, лѣту, морю
дав.-тв. родома, конема, лѣтома, морема
Основа на кароткі -u
наз., він., клічн.: меды
родн.-месн. медову
дав.-тв. медъма
Аснова на -a (цяпер II скланенне)
наз., він., клічн.: сестрѣ, воли, дѣвици
родн.-месн. сестру, волю, дѣвицю
дав.-тв. сестрама, воляма, дѣвицама
Аснова на -и (цяпер III скланенне)
наз., він., клічн.: ночи
родн.-месн. ночию (-ью)
дав.-тв. ночьма
Аснова на зычны
наз., він., клічн.: камени, колеси, сѣмени
родн.-месн. камену, колесу, сѣмену
дав.-тв. каменьма, колесьма, сѣменьма
Аснова на доўгі -u
наз., він., клічн.: букъви
родн.-месн. букъву
дав.-тв. букъвама

Парны лік займеннікаў

Асабовыя займеннікі гучалі так:

  • 1-я ас.: вѣ
  • 2-я ас.: ва
  • 3-я ас.: спачатку было м.р. — я, ж.р. і сяр.р. — и. Затым: м.р. — она, ж.р. і сяр.р. — онѣ (аналагічна адпаведнаму ўказальнаму займенніку).

Формы жаночага і ніякага роду ва ўсіх займеннікаў у парным ліку супадалі.

Займеннік 1 асобы ў вінавальным склоне меў форму, адрозную ад назоўнага: на.

наз., клічн.. (асаб.) вѣ, ва, я, и; (указ.) та, тѣ; она, онѣ; си, сии
він. (асаб.) на -//-
родн.-месн. (асаб.) наю; ваю; ѣю, (указ.) тою, оною, сею
дав.-тв. (асаб.) нама; вама; има, (указ.) тѣма, онѣма, сѣма,

Парны лік дзеясловаў

Цяперашні час
1-я ас. несевѣ, станевѣ, знаевѣ, хваливѣ
2-я і 3-я ас. несета, станета, знаета, хвалита

(У праславянскай і стараславянскай 3-я асоба мела адмысловы канчатак, аналагічны 2-й ас. мн.л.: несяце, станеце, ведаеце, хваліце)

Аорыст
1-я ас. несоховѣ, стаховѣ, знаховѣ, хвалиховѣ, быховѣ
2-я і 3-я ас. несоста, стаста, знаста, хвалиста, быста

(3-я асоба аорыста ў праславянскай і стараславянскай: несосте, стасте, знасте, хвалисте, бысте)

Імперфект
1-я ас. несяховѣ, хваляховѣ, бяховѣ
2-я і 3-я ас. несяста, хваляста, бяста.

(У стараславянскай:

1-я ас. несѣаховѣ, стааховѣ, знааховѣ, хвалѣаховѣ, бѣаховѣ
2-я ас. несѣашета, стаашета, знаашета, хвалѣашета, бѣашета)
3-я ас. несѣашете, стаашете, знаашете, хвалѣашете, бѣашете)


Загадны лад

1-я ас. несѣвѣ, станѣвѣ, знаивѣ, хваливѣ
2-я і 3-я ас. несѣта, станѣта, знаита, хвалита

Перажыткі парнага ліку ў сучаснай беларускай мове

У наш час у беларускай мове ёсць толькі некаторыя, нешматлікія рэшткі парнага ліку. Формы парнага (замест множнага) ліку захавалі назвы некаторых парных прадметаў: вочы, плечы, калены, вушы. Да яго ж узыходзяць формы квазі-назоўнага склону множнага ліку (насамрэч назоўнага, вінавальнага, клічнага парнага) пры лічэбніках: два кані, а таксама тры, чатыры кані, формы ўскосных склонаў лічэбніка два: дву-х, дву-м, дву-ма, дзе дву- ёсць родны-месны парнага ліку, ускладнены канчаткамі займеннікаў па тыпу ты-х, ты-м і г.д.: формы творнага ў лічэбнікаў дзвюма, трыма, чатырма, дзе ма = старажытнаму канчатку давальнага і творнага парнага ліку -ма. Лічэбнік дванаццаць (назоўны, вінавальны, клічны жаночага роду), дзвесце (замест дзве сце, назоўны, вінавальны, клічны ніякага роду).

У паўночных вялікарускіх гамонках канчатак давальнага і творнага парнага ліку -ма з'яўляецца ў ролі канчатка множнага ліку: с ногама, c рукама, с палкама. Падобныя ж формы сустракаюцца ў беларускіх і ўкраінскіх гаворках.

Прыклады ўжывання парнага ліку

  • Конь дикихъ своима рукама связалъ есмь
  • Тура мя 2 метала (...) а 2 лоси, одинъ ногами топталъ, а другый рогома болъ
    .

(Павучанне Ўладзіміра Манамаха)

  • Два солнца помѣркоста, оба багряная стлъпа погасоста, и въ море погрузиста, и с ними молодая мѣсяца, Олегъ и Святославъ, тьмою ся поволокоста.
  • Ты, буи Рюриче, и Давыде! Не ваю ли вои злачеными шеломы по крови плаваша?

(Слова аб палку Ігараве)

  • Два брата беста по духу. (...) Имяста же любовь велику и нелицемѣрну между собою.
  • Многажда братия моливше ею <"братьев по духу">, еже смиритися има межи собою
  • Бывша два мужа некаа от великыхъ града того, друга себѣ.

(Кіева-Пячэрскі патэрык)

Літаратура

  • І. Я. Лепешаў. "Сучасная беларуская мова: спрэчныя пытанні". Гр., 2002
  • W. von Humboldt, «Ueber den Dualis» (Берл., 1828, а также Gesamm. Werke, т. VI);
  • Silberstein, «Ueber d. Dualis in dem indogerm. Sprachstamm» (Jahn’s Jahrbücher, Suppl. XV, 1849);
  • Fr. Müller, «Der Dual im indogerm. und semit. Sprachgebiet» (B., 1860); Brugmann, «Grundriss d. vergl. Grammatik d. indogerm. Sprachen» (т. II, 1890), где указана и прочая литература.
  • В.В.Иванов. Историческая грамматика русского языка. М., 1983

Гл. таксама

Спасылкі