Макаа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: rw:Makawo
др r2.7.1) (робат Дадаем: sco:Macau
Радок 111: Радок 111:
[[rw:Makawo]]
[[rw:Makawo]]
[[scn:Macau]]
[[scn:Macau]]
[[sco:Macau]]
[[sh:Makao]]
[[sh:Makao]]
[[simple:Macau]]
[[simple:Macau]]

Версія ад 06:05, 3 сакавіка 2011

Макао, Спецыяльны Адміністрацыйны раён Макао (парт.: Macao, Macau; кіт.: 澳門, Àomén ці 壕鏡澳 Haojing'ao; на кантонскім дыялекце: 馬交, Magau) — спецыяльны адміністрацыйны раён Кітайскай Народнай Рэспублікі, які знаходзіцца на ўсходнім узбярэжжы Кітая. Былая партугальская калонія. Мае плошчу 25,4 км² з насельніцтвам 520,4 тыс. чалавек. Да Макао адносяцца і невялікія астравы Таіпа і Колаань.

Гісторыя

Палітыка

Адміністрацыйны падзел

Геаграфія

Макао — горад у Кітаі на ўзбярэжжы Паўночнакітайскага мора, у вусці ракі Чжуцьзян. Утрымлівае тэрыторыю паўвострава Макао, астравоў Тайпа і Колаань, агульнай плошчай 28,6 км². Макао знаходзіцца на мяжы трапічнай і субэкватарыяльнай кліматычных зонаў, сярэдняя тэмпература студзеня складае 15 °C, ліпеня — 29 °C. Штогадовая колькасць ападкаў — 1800 мм.

Эканоміка

Пачынаючы з 80-х гадоў ХХ стагоддзя эканоміка Макао развіваецца вельмі хуткімі тэмпамі. У 1982 годзе сукупны ўнутраны прадукт складаў $1,287 млрд, а ў 1998 ён склаў 6,15 млрд. Асновай эканомікі Макао складаецца з рээкспарту кітайскіх тавараў, гэтаму спрыяе існаванне вялікага марскога порта і аэрапорта. Стымулам развіцця тэрыторыі з'яўляюцца і легальныя азартныя гульні (казіно, спаборніцтвы сабакаў і коней), фінансавыя паслугі. Таксама развіццё атрымалі рыбалоўства і пераапрацоўка рыбы. Усё большы прыбытак прыносіць турызм (у апошнія гады гэта 40% СУП і праца для кожнага трэцяга жыхара). Значнае месца ў экспарце Макао займае Японія. Асноўная крыніца прадуктаў харчавання — Кітай.

Беспрацоўе ў горадзе мае нізкія паказчыкі (у 1998 годзе яно складала 3,8% працаздольнага насельніцтва).

Дэмаграфія

Афіцыйнымі мовамі тэрыторыі з'яўляюцца кітайская і партугальская. Асноўнымі рэлігійнымі канфесіямі з'яўляюцца: хрысціянства, дааізм, будызм. У горадзе размешчаны рэзідэнцыя каталіцкага біскупа, афіцыйнае прадстаўніцтва Ордэна іезуітаў, іншых каталіцкіх ардэноў, каталіцкія каледжы і манастыры. Валютай з'яўляецца патака, звязаная з ганконскім доларам. Каля 97% насельніцтва — кітайцы, 2% — партугальцы.

Культура

Цэнтр гораду адлюстроўвае часы партугальскай улады і сутыкненне еўрапейскай і кітайскай культур і каштоўнасьцей. Восем плошчаў і дваццаць восем асобных аб’ектаў (руіны каталіцкага сабора 15821602 г.г.), некалькі партугальскіх фортаў, самы стары маяк у Кітаі, ў 2005 г. былі ўнесены ЮНЕСКА ў Спіс Сусьветнай Спыдчыны.

Спорт

Вонкавыя спасылкі