Гіпакрат: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ml:ഹിപ്പോക്രാറ്റസ്
др Bot: + Шаблон:Картка:Асоба; касмэтычныя зьмены
Радок 1: Радок 1:
{{Картка:Асоба
[[Image:Hippokrates.jpg|thumb|Гіпакрат]]
|імя = Гіпакрат
|арыгінал_імя = {{lang-el|Ἱπποκράτης}}
|партрэт = Hippocrates pushkin02.jpg
|памер = 250px
|подпіс =
|апісанне =
|імя пры нараджэнні =
|род дзейнасці =
|дата нараджэння = около {{Дата рождения|||-460}}
|месца нараджэння =
|грамадзянства =
|падданства =
|дата смерці = между [[377 год до н. э.|377]] и [[356 год до н. э.|356]] годами до н. э.
|месца смерці =
|бацька =
|маці =
|муж =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
|Commons =
|Rodovid =
}}
[[Выява:Hippokrates.jpg|thumb|Гіпакрат]]


'''Гіпакрат''' ([[грэчаская мова|грэч.]] Ιπποκράτης, Hippokrates) (каля 460 да н.э., востраў Кос — каля 377 да н.э.) [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] доктар, «бацька [[медыцына|медыцыны]]», якая ў тым ліку і яго высілкамі вылучылася з філасофіі ў асобную навуку.
'''Гіпакрат''' ([[грэчаская мова|грэч.]] Ιπποκράτης, Hippokrates) (каля 460 да н.э., востраў Кос — каля 377 да н.э.) [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскі]] доктар, «бацька [[медыцына|медыцыны]]», якая ў тым ліку і яго высілкамі вылучылася з філасофіі ў асобную навуку.

Версія ад 22:52, 3 сакавіка 2011

Гіпакрат
стар.-грэч.: Ἱπποκράτης
Род дзейнасці урач, філосаф
Дата нараджэння около Шаблон:Дата рождения
Месца нараджэння
Дата смерці между 377 и 356 годами до н. э.
Месца смерці
Дзеці Фесал[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гіпакрат

Гіпакрат (грэч. Ιπποκράτης, Hippokrates) (каля 460 да н.э., востраў Кос — каля 377 да н.э.) старажытнагрэчаскі доктар, «бацька медыцыны», якая ў тым ліку і яго высілкамі вылучылася з філасофіі ў асобную навуку.

У філасофскім плане, Гіпакрат, праўдападобна, прымыкаў да Геракліта. Ён разглядаў медыцыну як даследчую эксперыментальную навуку. Медыцынская школа Коса доўга карысталася вялікай павагай (свяцілішча Асклепіён на Косе). За працы Гіпакрата выдаваліся многія пазнейшыя псеўдагіпакратаўскія творы.

Пачатковую медыцынскую адукацыю Гіпакрат атрымаў ад бацькі — лекара Геракліда. Дзеля навуковага ўдасканалення ў маладосці Гіпакрат шмат вандраваў і вывучаў медыцыну ў розных краінах па практыцы мясцовых лекараў і па абетных табліцах, якія вывешваліся ў бажніцах Эскулапа.

Гісторыя яго жыцця малавядомая, нават дакладна невядома, колькі пражыў Гіпакрат — 83 ці 104 гады. Існуюць падантьні і аповяды пра яго біяграфію, але яны маюць легендарны характар. Імя Гіпакрата стала зборным, калектыўным, і многія творы з 70 прыпісваных яму, належаць іншым аўтарам, пераважна ягоным сынам. Сапраўднымі даследнікі прызнаюць ад 8 да 18 твораў. Гэта трактаты — «Аб вятрах», «Аб паветрах, водах і мясцовасцях», «Прагностыка», «Аб дыеце пры вострых хваробах», першая і трэцяя кнігі «Эпідэміяў», «Афарызмы» (першыя чатыры раздзелы), хірургічныя трактаты «Пра суставы» і «Пра пераломы», што з’яўляюцца шэдэўрамі «Зборніка». Існуе некалькі твораў Гіпакрата этычнага напрамку: «Клятва», «Закон», «Пра лекара», «Пра добрапрыстойныя паводзіны», «Настаўленні».

Ён меркаваў, што хваробы людзям пасылаюць не багі, яны ўзнікаюць па розных, прычым цалкам натуральных, прычынах. Гіпакрат першым паставіў медыцыну на навуковы фундамент і пачаў ачышчаць ад філасофскіх тэорый, што часта супярэчылі рэчаіснасці, ды панавалі над доследнай эксперыментальнай навукай.

Гіпакрат таксама аўтар вучэння аб чатырох тыпах тэмперамента — халерык, меланхолік, сангвінік, флегматык — заснаванага на ўяўленні аб суадносінах у целе чалавека чатырох вадкасцяў (крыві, слізі, жоўтай і чорнай жоўці). Даў заснаванае на гумаральным прынцыпе апісанне эмацыйных праяваў.

Па адной з версій Гіпакрат таксама далучыўся да стварэння Вермуту. Лічыцца, што ён упершыню склаў рэцэпт ў 460 годзе да нашай эры.