Осла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 76: | Радок 76: | ||
З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг. |
З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг. |
||
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел == |
|||
З 1 студзеня 2004 года Осла падзелены на 15 адміністрацыйных раёнаў (паміж 1988 і 2004 годам колькасць раёнаў складала 25). Кожны раён (bydeler) мае ўласную адміністрацыю, якая займаецца справамі, што не падпадаюць пад адказнасць гарадскога муніцыпальнага савета: сацыяльная работа, дзіцячыя сады, некаторыя пытанні аховы здароўя. |
|||
Раёны Sentrum (цэнтральная частка горада) і Marka (лес і сельскагаспадарчыя тэрыторыі) у палітычным сэнсе не з'яўляюцца адміністрацыйнымі раёнамі. Sentrum знаходзіцца пад кіраўніцтвам муніцыпалітэта St. Hanshaugen, улада над Marka падзеленая паміж суседнімі раёнамі. |
|||
== Адукацыя == |
== Адукацыя == |
Версія ад 20:33, 5 сакавіка 2011
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
ОСЛА — сталіца і самы буйны горад Нарвегіі.(нарв. Oslo, з 1624 па 1877 -Хрысціянія (нарв. Christiania), з 1877 па 1924 - Крысціянія (нарв. Kristiania). Насельніцтва 590 041 (1 403 268) (2010).
Клімат
Умераны, розніцы ў тэмпературы ўлетку і ўзімку не асабліва вялікія; сярэдняя гадавая тэмпература дасягае +5,3 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня — +16,6 °C, сярэдняя тэмпература студзеня -5,8 °C. Колькасць атмасферных ападкаў даволі значна; сярэдняя колькасць дажджу ў году — 671 мм.
Гісторыя
У зборы саг "Круг Зямны" ісландскага скальды Сноры Стурлусана згадваецца, што Осла заснаваў Харальд III ў 1048 годзе. Падчас археалагічных раскопак былі знойдзены хрысціянскія пахаванні, якія адносяцца прыкладна да 1000 года. Назва Осла (Oslo) - «вусце Ло» (нарвежскае os - «вусце», Lo - назва ракі) дадзена па размяшчэнні горада.
У Сярэднія стагоддзі горад складаўся з двух крэпасцяў - каралеўскага замка і біскупскага. У межах гарадскіх сцен знаходзіліся 9 цэркваў, адзін шпіталь, каля 400 драўляных дамоў гандляроў і рамеснікаў. Кароль Хокан V назваў Осла сталіцай Нарвегіі ў 1299 годзе і пабудаваў тут крэпасць Акерсхус. У гады Высокага Сярэднявечча Осла стаў важным гандлёвым пунктам, у тым ліку былі сувязі з Ганзейскі саюз. Колькасць насельніцтва павялічылася ўдвая да 3500 чалавек.
Палітыка
Дзякуючы статусу сталіцы, у Осла размешчаны ўрадавыя арганізацыі, у тым ліку офіс прэм'ер-міністр Нарвегіі Енса Столтэнберга. Большасць урадавых офісаў размешчаны ва ўрадавым квартале (Regjeringskvartalet), непадалёк ад нарвежскага парламента - стортынга.
Па прычыне, што Осла з'яўляецца адначасова муніцыпалітэтам і фюльке, горад прадстаўлены ў парламенце 17 дэпутатамі, 6 з якіх складаюцца з Нарвежскай рабочай партыі; па тры парламенцкіх месцы маюць Кансэрватыўная партыя і Партыя прагрэсу, па два месцы належаць Сацыялістычнай левай партыі і лібералам, Хрысціянская народная партыя прадстаўлена у стортынгу адным дэпутатам.
З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з'яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
З 1 студзеня 2004 года Осла падзелены на 15 адміністрацыйных раёнаў (паміж 1988 і 2004 годам колькасць раёнаў складала 25). Кожны раён (bydeler) мае ўласную адміністрацыю, якая займаецца справамі, што не падпадаюць пад адказнасць гарадскога муніцыпальнага савета: сацыяльная работа, дзіцячыя сады, некаторыя пытанні аховы здароўя.
Раёны Sentrum (цэнтральная частка горада) і Marka (лес і сельскагаспадарчыя тэрыторыі) у палітычным сэнсе не з'яўляюцца адміністрацыйнымі раёнамі. Sentrum знаходзіцца пад кіраўніцтвам муніцыпалітэта St. Hanshaugen, улада над Marka падзеленая паміж суседнімі раёнамі.
Адукацыя
Выбітныя мясціны
Вядомыя асобы
Гарады-пабрацімы
- ↑ а б в г Statens kartverk Arealstatistikk for Norge 2020 — Statens kartverk, 2019.
- ↑ Befolkningsutviklingen i Oslo første kvartal 2023 Праверана 6 жніўня 2023.