Юрый Караль Глябовіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
* Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.
* Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.


{{Ваяводы віленскія}}
{{DEFAULTSORT:Глябовіч Ежы Караль Мікалаевіч}}
{{DEFAULTSORT:Глябовіч Ежы Караль Мікалаевіч}}

[[Катэгорыя:Род Глябовічаў|Ежы Караль Мікалаевіч]]
[[Катэгорыя:Род Глябовічаў|Ежы Караль Мікалаевіч]]
[[Катэгорыя:Ваяводы смаленскія]]
[[Катэгорыя:Ваяводы смаленскія]]

Версія ад 21:17, 24 сакавіка 2011

Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч ГЛЯБОВІЧ (1603/1605? — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Сын Мікалая Глябовіча[1] і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар'еру пачаў у чэрв. 1639 г. атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падскарбія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл[2] У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый Смаленска, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з'яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска ВКЛ. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам, з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір'е у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужа губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір'я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу[3] і Хрысціну[4].

Зноскі

  1. († 1632) ваявода смаленскі (з 1611), кашталян віленскі (з 1621).
  2. сястра Януша Радзівіла.
  3. жонка кн. Марціна Агінскага
  4. тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.

Літаратура

  • Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.