Кінамастацтва: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
інтэрвікі
Радок 15: Радок 15:
За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічылася роля спецэфектаў у стварэнні мастацкіх кінастушак, а таксама ўзрасла колькасць відовішчных фільмаў — [[блокбастэр]]аў. Вядучую ролю ў сусветным кінапрацэсе (па колькасці фільмаў, іх распаўсюджанасці і папулярнасці ў свеце) грае амерыканская кінаіндустрыя з яе цэнтрам у [[Галівуд]]зе.
За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічылася роля спецэфектаў у стварэнні мастацкіх кінастушак, а таксама ўзрасла колькасць відовішчных фільмаў — [[блокбастэр]]аў. Вядучую ролю ў сусветным кінапрацэсе (па колькасці фільмаў, іх распаўсюджанасці і папулярнасці ў свеце) грае амерыканская кінаіндустрыя з яе цэнтрам у [[Галівуд]]зе.


==Кінамастацтва ў Беларусі==
== Кінамастацтва ў Беларусі ==


Дэманстрацыя кінафільмаў на [[Беларусь|Беларусі]] пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 [[кінатэатр]]аў. У [[1928]] годзе створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (спачатку ў Ленінградзе, а з [[1939]] — у Мінску). З [[1946]] года пачала дзейнасць кінастудыя «[[Беларусьфільм]]». Даволі плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу [[1960-я|1960]][[1980-я|80-х]] гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення ([[Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін|У. Корш-Саблін]], М. Фігурноўскі, А. Файнцымер і інш.), з’явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (В. Тураў, М. Пташук, В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў, В. Рыбараў, В. Рубінчык і інш.). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» В. Турава, [[1967]]; «Я, Францыск Скарына» Б. Сцяпанава, [[1970]]; «Вянок санетаў» В. Рубінчыка, [[1977]]; «Белыя Росы» І. Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» В. Рыбарава, [[1988]] і інш.
Дэманстрацыя кінафільмаў на [[Беларусь|Беларусі]] пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 [[кінатэатр]]аў. У [[1928]] годзе створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (спачатку ў Ленінградзе, а з [[1939]] — у Мінску). З [[1946]] года пачала дзейнасць кінастудыя «[[Беларусьфільм]]». Даволі плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу [[1960-я|1960]]-[[1980-я|80-х]] гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення ([[Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін|У. Корш-Саблін]], М. Фігурноўскі, А. Файнцымер і інш.), з'явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (В. Тураў, М. Пташук, В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў, В. Рыбараў, В. Рубінчык і інш.). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайне]], гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» В. Турава, [[1967]]; «Я, Францыск Скарына» Б. Сцяпанава, [[1970]]; «Вянок санетаў» В. Рубінчыка, [[1977]]; «Белыя Росы» І. Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» В. Рыбарава, [[1988]] і інш.


Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:
Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:
*[[Васіль Быкаў|В. Быкава]] — «Альпійская балада» ([[1966]]; рэж. Б. Сцяпанаў), «Знак бяды» ([[1986]]; рэж. М. Пташук)
* [[Васіль Быкаў|В. Быкава]] — «Альпійская балада» ([[1966]]; рэж. Б. Сцяпанаў), «Знак бяды» ([[1986]]; рэж. М. Пташук)
*[[Алесь Адамовіч|А. Адамовіча]] — «Вайна пад стрэхамі» (1966; рэж. В. Тураў), «Ідзі і глядзі» ([[1984]]; рэж. Э. Клімаў)
* [[Алесь Адамовіч|А. Адамовіча]] — «Вайна пад стрэхамі» (1966; рэж. В. Тураў), «Ідзі і глядзі» ([[1984]]; рэж. Э. Клімаў)
*[[Іван Мележ|І. Мележа]] — «Людзі на балоце» ([[1981]]) і «Подых навальніцы» ([[1982]]); рэж. абодвух В. Тураў)
* [[Іван Мележ|І. Мележа]] — «Людзі на балоце» ([[1981]]) і «Подых навальніцы» ([[1982]]); рэж. абодвух В. Тураў)
*[[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]] — «Дзікае паляванне караля Стаха» ([[1980]]; рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшанскі» ([[1983]]); рэж. М. Пташук) і інш.
* [[Уладзімір Караткевіч|У. Караткевіча]] — «Дзікае паляванне караля Стаха» ([[1980]]; рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшанскі» ([[1983]]); рэж. М. Пташук) і інш.


Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб’яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў [[1962]] годзе [[Саюз беларускіх кінематаграфістаў]]. З пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно.
Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб'яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў [[1962]] годзе [[Саюз беларускіх кінематаграфістаў]]. З пачатку [[1990-я|1990-х]] гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно.


У 2004 выйшаў 4 томнік [[Гісторыя кінамастацтва Беларусі|"Гісторыя кінамастацтва Беларусі"]], прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання
У 2004 выйшаў 4 томнік [[Гісторыя кінамастацтва Беларусі|«Гісторыя кінамастацтва Беларусі»]], прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання

== Гл. таксама ==

* [[Saw, франшыза|Saw]]


==У Сеціве==
==У Сеціве==

Версія ад 10:47, 25 сакавіка 2011

Шаблон:Вызн (скарочана — кіно; ад грэч. kinesis — рухаюся, рухаю) — від мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай кіназдымак рэальных, спецыяльна інсцэніраваных ці ўзноўленых сродкамі мультыплікацыі падзей.

Асноўныя рысы

У кінамастацтве сінтэзуюцца некаторыя рысы іншых відаў мастацтва — літаратуры, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва. Кіно з’яўляецца важным сродкам фармавання эстэтычных густаў гледачоў. Падзяляецца на мастацкі, дакументальны, навукова-папулярны, мультыплікацыйны (анімацыйны) віды.

Асноўныя жанры кіно — меладрама, камедыя, баявік, трылер, фільм жахаў, гістарычны фільм, фантастыка, прыгодніцкі фільм і інш. Асноўныя выразныя сродкі ў кінамастацтве — кінавыява і мантаж.

Гісторыя

Кіно ўзнікла як мастацтва «жывой фатаграфіі». Вынаходнікамі кіно з’яўляюцца браты Люм’ер (1895, Францыя). У першыя дзесяцігоддзі кіно было «нямым», у якім не было агучвання роляў, а ў якасці гукавога афармлення фільмаў у кінатэатры граў музыка або нават невялікі аркестр. У 1927 годзе выйшаў на экраны першы гукавы фільм «Спявак джазу» (ЗША). У сярэдзіне 20 ст. з’явілася магчымасць выпускаць першыя каляровыя фільмы; некалькі пазней узнікла шырокафарматнае і шырокаэкраннае кіно. У другой палове 20 ст. на сусветнае кінамастацтва аказалі прыкметны ўплыў італьянскі неарэалізм і французская «новая хваля», якая ў даступнай, нярэдка забаўляльнай форме ўвасобіла інтэлектуальныя пошукі чалавека, стварыла новую эстэтыку кіно (А. Рэнэ, Ф. Труфо, Ж.-Л. Гадар, К. Шаброль).

У сярэдзіне 20 ст. узнікла т.зв. «аўтарскае кіно», дзе ў параўнанні з калектыўнымі «жанравымі фільмамі» больш выяўлялася аўтарская індывідуальнасць. Яго найбольш яркімі прадстаўнікамі былі італьянскія рэжысёры Ф. Феліні, іспанскі рэжысёр Л. Бунюэль, шведскі І. Бергман, японскі А. Курасава, расійскі А. Таркоўскі, армянскі С. Параджанаў і інш. Да ліку найбольш вядомых і папулярных кінаакцёраў 20 ст. адносяцца М. Ліндэр, Ч. Чаплін, Б. Кітан, М. Дзітрых, С. Ларэн, Б. Бардо, М. Манро, Р. дэ Ніра, Ж.-П. Бельмандо, А. Дэлон, Д. Нікалсан, Р. Рэдфарт, Х. Форд, А. Чэлентана, М. Стрып, Д. Хофман, Ж. Дэпардзье, І. Аджані, С. Марсо і інш.

За апошнія дзесяцігоддзі прыкметна павялічылася роля спецэфектаў у стварэнні мастацкіх кінастушак, а таксама ўзрасла колькасць відовішчных фільмаў — блокбастэраў. Вядучую ролю ў сусветным кінапрацэсе (па колькасці фільмаў, іх распаўсюджанасці і папулярнасці ў свеце) грае амерыканская кінаіндустрыя з яе цэнтрам у Галівудзе.

Кінамастацтва ў Беларусі

Дэманстрацыя кінафільмаў на Беларусі пачалася ў канцы 19 ст., а ў пачатку 20 ст. дзейнічала ўжо 58 кінатэатраў. У 1928 годзе створана кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» (спачатку ў Ленінградзе, а з 1939 — у Мінску). З 1946 года пачала дзейнасць кінастудыя «Беларусьфільм». Даволі плённа беларускае кіно развівалася ў пасляваенны перыяд, асабліва на працягу 1960-80-х гадоў. Тады працягвалі працаваць майстры старэйшага пакалення (У. Корш-Саблін, М. Фігурноўскі, А. Файнцымер і інш.), з'явіліся маладыя таленавітыя кінарэжысёры (В. Тураў, М. Пташук, В. Нікіфараў, Б. Сцяпанаў, В. Рыбараў, В. Рубінчык і інш.). У іх атрымалася стварыць мноства арыгінальных, змястоўных кінастужак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, гістарычнага мінулага і сучаснага стану грамадства, маральна-этычным праблемам («Я родам з дзяцінства» В. Турава, 1967; «Я, Францыск Скарына» Б. Сцяпанава, 1970; «Вянок санетаў» В. Рубінчыка, 1977; «Белыя Росы» І. Дабралюбава, 1984; «Мяне завуць Арлекіна» В. Рыбарава, 1988 і інш.

Важным напрамкам развіцця кінамастацтва Беларусі стала экранізацыя вядомых твораў беларускай літаратуры:

  • В. Быкава — «Альпійская балада» (1966; рэж. Б. Сцяпанаў), «Знак бяды» (1986; рэж. М. Пташук)
  • А. Адамовіча — «Вайна пад стрэхамі» (1966; рэж. В. Тураў), «Ідзі і глядзі» (1984; рэж. Э. Клімаў)
  • І. Мележа — «Людзі на балоце» (1981) і «Подых навальніцы» (1982); рэж. абодвух В. Тураў)
  • У. Караткевіча — «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980; рэж. В. Рубінчык), «Чорны замак Альшанскі» (1983); рэж. М. Пташук) і інш.

Пры кінастудыі «Беларусьфільм» створаны творчыя аб'яднанні «Тэлефільм» і «Летапіс», майстэрня мультыплікацыйных фільмаў, а таксама Тэатр-студыя кінаакцёра. Каардынуе творчую і арганізацыйную дзейнасць у галіне айчыннага кінамастацтва створаны ў 1962 годзе Саюз беларускіх кінематаграфістаў. З пачатку 1990-х гадоў на Беларусі праводзіцца Міжнародны фестываль постсавецкага кіно «Лістапад» і Міжнародны фестываль жаночага кіно.

У 2004 выйшаў 4 томнік «Гісторыя кінамастацтва Беларусі», прысвечаны развіццю беларускага кіно за 75 год яго існавання

Гл. таксама

У Сеціве

Кінафестывалі

Крыніцы

Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6