Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др tagged non-categorized.
др дадана Катэгорыя:Постаці беларускай музыкі; выдалены шаблон {{няма катэгорый}} (праз HotCat)
Радок 11: Радок 11:


{{пішу||}}
{{пішу||}}

{{Няма катэгорый}}
[[ru:Дриневский, Михаил Павлович]]
[[ru:Дриневский, Михаил Павлович]]

[[Катэгорыя:Постаці беларускай музыкі]]

Версія ад 09:42, 8 красавіка 2011

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі - мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусі імя Г. І. Цытовіча.

Міхаіл Дрынеўскі нарадзіўся 12 лютага 1941 года ў вёсцы Тонеж Тураўскага раёна Гомельскай вобласці (БССР). У 13 гадоў пачаў працаваць кіраўніком хору калгаса «Труд» у вёсцы Тонеж.

У 1959 годзе паступіў у Гомельскае музычнае вучылішча, якое скончыў у 1963 г. У час вучобы Міхаіл Дрынеўскі працаваў з народным хорам вёскі Прыбытка Гомельскага раёна, дзіцячым хорам Палаца піянераў г. Гомеля.

У 1963 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ім. А. В. Луначарскага (клас Г. П. Зелянковай), пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Мінскае музычнае вучылішча. З 1973 годзе М. Дрынеўскі - галоўны хармайстар, з 1975 г. - мастацкі кіраўнік Народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цытовіча. Дырыжор, фалькларыст, этнограф, знаўца народнай музыкі М. П. Дрынеўскі перапрацаваў і ўзбагаціў творчы працэс Народнага хору, сфармаваў высокапрафесійны нацыянальны калектыў. Ён працягвае развіваць традыцыі, закладзеныя заснавальнікам хору Г.І. Цытовічам.

Міхаіл Паўлавіч Дрынеўскі - заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), народны артыст БССР (1987), узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём Францыска Скарыны (1990), ордэнам Францыска Скарыны (2002), прафесар.