Праваслаўе: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Krupski Oleg (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
KamikazeBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат Дадаем: zh-min-nan:Tang Chèng-kàu
Радок 91: Радок 91:
[[vi:Chính Thống giáo Đông phương]]
[[vi:Chính Thống giáo Đông phương]]
[[zh:正教會]]
[[zh:正教會]]
[[zh-min-nan:Tang Chèng-kàu]]

Версія ад 02:06, 25 красавіка 2011

Шаблон:Вызн (калька з грэчаскага слова ὀρθοδοξία (артадоксія) — «правільнае меркаванне»), першапачаткова — тэрмін, які абазначаў супрацьлегласць гетэрадоксіі («памылка ерэтыкоў»). Узнік у II стагоддзі ва Ўсяленскай царкве для абазначэння адрознення яе вучэння ад поглядаў розных расколаў, ерасей і сект. У дактрынальных дакументах часта ўжываўся як сінонім тэрміна «кафалічны» (у лацінскай традыцыі — «каталіцкі»)(καθολικός).

У сучасным свецкім рэлігіязнаўстве — адзін з асноўных накірункаў хрысціянства, які аформіўся пасля расколу адзінай царквы на Усходнюю і Заходнюю.

У праваслаўнай царкве — вучэнні і духоўныя практыкі Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквы, якая складаецца 15 аўтакефальных памесных цэркваў, што ўтвараюць адзіную сусветную царкву. У гэтым разуменні гісторыя царквы да 1054 года з'яўляецца часткай гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы, ад якой у выніку шэрагу памылак і скажэнняў праваслаўнага вучэння і, нават, Сімвала веры (напрыклад, філіокве, дагмат аб непарочным зачацці Багародзіцы, дагмат аб Чысцілішчы, дагмат аб бязгрэшнасці рымскага першасвяшчэнніка ў справах веры і маралі, дагмат аб вяршэнстве ў хрысціянскай царкве рымскага епіскапа і г. д.) адкалолася Рымска-каталіцкая царква. Вучэнне апошняй назвалі «каталіцтвам» і разглядаюць як ерась там, дзе яно супярэчыць праваслаўнаму.

Гл. таксама