Харон (спадарожнік Плутона): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Мяняем: be-x-old:Харон (спадарожнік) |
др Харон (спадарожнік) перанесена ў Харон, спадарожнік Плутона |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 22:41, 1 мая 2011
Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозніка душ мёртвых праз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Харон быў адкрыты амэрыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.
Характарыстыкі
Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахіленая на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 1,72 г/см³ (3) ([1]). Адзін абарачэнне Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды звернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.
Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.
Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозніваюцца па складзе. У то час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфармаваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты пояса Койпера.