Осцікі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 1: Радок 1:
[[File:Herb Traby.jpg|thumb|«Трубы» — герб Осцікаў]]
'''Осцікі''', '''Осцікавічы''', '''Остыкі''' — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] магнацкі род, прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзяржаўныя ўрады ВКЛ.
'''О́сцікі''', '''О́сцікавічы''', '''О́стыкі''' — [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] магнацкі род, прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзяржаўныя ўрады ВКЛ.


== Вядомыя прадстаўнікі ==
== Вядомыя прадстаўнікі ==

Версія ад 15:55, 3 мая 2011

«Трубы» — герб Осцікаў

О́сцікі, О́сцікавічы, О́стыкі — вялікалітоўскі магнацкі род, прадстаўнікі якога ў 15—16 ст. займалі дзяржаўныя ўрады ВКЛ.

Вядомыя прадстаўнікі

  1. Крысцін Осцік (? — 1444), кашталян віленскі (1419—1442). Заснавальнік роду, быў жанаты з Ганнай, меў сыноў Радзівіла, заснавальніка pоду Радзівілаў, Станку (Станіслава) — роду Осцікаў, а таксама Мікалая і Барталамея.
    1. Станка Осцікавіч
      1. Рыгор Осцік (? — 1519), сын Станка, маршалак дворны літоўскі (з 1494), ваявода троцкі (з 1510).
        1. Станіслаў Осцік (? — 1519), сын Рыгора Станкавіча, ваявода полацкі (1519).
        2. Рыгор Рыгоравіч (? — 1558), сын Рыгора Станкавіча, ваявода новагародскі (з 1542), кашталян віленскі (з 1544).
          1. Юрый Рыгоравіч
            1. Мікалай Юр'евіч
            2. Юрый Юр'евіч (? — 1579), сын Юрыя Рыгоравіча, староста браслаўскі (з 1565), ваявода мсціслаўскі (з 1566) і смаленскі (з 1578).
            3. Рыгор Юр'евіч (? — 1580), сын Юрыя Рыгоравіча, пакараны смерцю за ўдзел у змове супраць караля Стэфана Баторыя.
              1. Ян Осцік, сын Рыгора Юр'евіча, суддзя земскі віленскі (1608—1609), апошні прадстаўнік Осцікаў.

Літаратура

  • Осцікавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Т. 5. Мінск: БелЭн, 1999. С. 360—361.
  • Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r. 1413 // Rocznik Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. — T. 5. — Rok 1920. — Kraków, 1921. — S. 39-41.