Шыман Марцін Касакоўскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{вызнч|1=Шыман Марцін}} {{вызн|1=Касакоўскі}}[[File:Symon Marcin Kasakoŭski. Сымон Марцін Касакоўскі.jpg|thumb]] ([[1741]] — [[25 красавіка]] [[1794]], [[Вільня]]) — палітычны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], [[польны гетман літоўскі]], апошні [[вялікі гетман літоўскі]], удзельнік [[Барская канфедэрацыя|барскай]] і [[Таргавіцкая канфедэрацыя|таргавіцкай]] канфедэрацыі. |
{{вызнч|1=Шыман Марцін}} {{вызн|1=Касакоўскі}}[[File:Symon Marcin Kasakoŭski. Сымон Марцін Касакоўскі.jpg|thumb|Сімон Марцін Касакоўскі]] ([[1741]] — [[25 красавіка]] [[1794]], [[Вільня]]) — палітычны дзеяч [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], [[польны гетман літоўскі]], апошні [[вялікі гетман літоўскі]], удзельнік [[Барская канфедэрацыя|барскай]] і [[Таргавіцкая канфедэрацыя|таргавіцкай]] канфедэрацыі. |
||
== Жыццяпіс == |
== Жыццяпіс == |
Версія ад 15:21, 7 мая 2011
(1741 — 25 красавіка 1794, Вільня) — палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, польны гетман літоўскі, апошні вялікі гетман літоўскі, удзельнік барскай і таргавіцкай канфедэрацыі.
Жыццяпіс
Адукацыю атрымаў у езуіцкай калегіі ў Коўна і ў Кенігсбергскім універсітэце. Спачатку падтрымліваў Станіслава Аўгуста, але затым выступіў з рэзкай крытыкай яго на Рэпінскім сойме і далучыўся да Барскай канфедэрацыі. Увосень 1768 г. наступ расійскіх войскаў вымусіў яго выехаць у Прусію. За мяжой праводзіў дзейнасць, накіраваную на звяржэнне Станіслава Аўгуста.
Па вяртанні, камандуючы сіламі канфедэратаў у Вялікім княстве Літоўскім, атрымаў шэраг перамог над расійскімі войскамі. Яго атрад у 4 тысячы чалавек здзейсніў удалы рэйд па Смаленшчыне, затым пераход праз Курляндыю, Прусію і Мазовію ў Вялікую Польшчу.
У 1775 г. пагадніўся з каралём і стаў адным з кіраўнікоў прарасійскай групоўкі. У 1790 г. ў чыне генерал-маёра паступіў у расійскае войска і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Турцыі на Балканах. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Таргавіцкай канфедэрацыі. У 1792 г. расійскі корпус пад яго камандаваннем пачаў наступ на тэрыторыю Рэчы Паспалітай з боку Полацку. Ва ўзятай расійскімі войскамі ў студзені 1792 г. Вільні абвясціў сябе польным гетманам літоўскім. У 1793 г. стаў вялікім гетманам літоўскім.
Падчас паўстання 1794 г. быў арыштаваны паўстанцамі і павешаны на Ратушнай плошчы ў Вільні.
Гл. таксама
У Сеціве