Фанема: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Мяняем: ta:ஒலியன் |
др робат Мяняем: cu:Фѡнима |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[ca:Fonema]] |
[[ca:Fonema]] |
||
[[cs:Foném]] |
[[cs:Foném]] |
||
[[cu: |
[[cu:Фѡнима]] |
||
[[cv:Фонема]] |
[[cv:Фонема]] |
||
[[da:Fonem]] |
[[da:Fonem]] |
Версія ад 19:06, 8 мая 2011
ФАНЕМА, гук мовы, разгляданы ў сваім функцыянальным аспекце; аб'ект вывучэння фаналогіі.
Уся разнастайнасць гукаў у кожнай мове зводзіцца да параўнальна невялікай колькасці фанем, якія, звычайна, утвараюць рацыянальную і эканомную сістэму (звычайная колькасць фанем у мовах свету вагаецца ад 12 да 80).
У розных фаналагічных школах праблема тоеснасці фанемы трактуецца неаднолькава. Два асноўныя погляды, да якіх можна звесці розныя погляды, гэта:
- выдзяленне фанем шляхам устаранення адрозненняў (кантрастная дыстрыбуцыя);
- выдзяленне фанем шляхам узмацнення адрозненняў (дадатковая дыстрыбуцыя).
Варыянты і варыяцыі
Фанема праяўляецца (рэалізуецца ў мове) у пэўных адменах — алафонах гэтай фанемы.
Сярод алафонаў звычайна вылучаецца Шаблон:Вызн2 або Шаблон:Вызн2 алафон, які характарызуецца найменшай пазіцыйнай абумоўленасцю, г.зн., найменшай залежнасцю алафона ад фанетычных умоваў.
Пры пазіцыйных чаргаваннях алафоны могуць выступаць або як Шаблон:Вызн2 фанемы або як яе Шаблон:Вызн2.
Шаблон:Вызн2 фанемы — алафон фанемы, якасць якога настолькі змяняецца, што ён супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
- Напрыклад, у словах нага, рука першы гук [а] з'ўляецца варыянтам фанем <o> (н · гі) і <э> (р · кі). Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з перасякальнымі радамі.
Шаблон:Вызн2 фанемы — алафон фанемы, якасць якога змяняецца ў нязначнай ступені, і які не супадае ў гучанні з алафонам іншай фанемы.
- Напрыклад, у словаформах [сʼ˙аду] — [сʼ˙а˙zʼ], гукі [˙а] і [˙а˙] з'яўляюцца варыяцыяй фанемы <а>. Варыянты ўзнікаюць пры чаргаваннях з паралельнымі радамі.
Лінгвістычная літаратура не выпрацавала трывалай адназначнай наменклатуры ў гэтым пытанні.
Існуе такая плынь, у якой тэрміны "алафон фанемы" і "варыянт фанемы" ужываюцца ўзаемазаменна, як сінонімы, і ўсе гукі, у якіх рэалізуецца фанема, называюцца тут "варыянтамі"; асноўны прадстаўнік фанемы — Шаблон:Вызн2, усе іншыя прадстаўнікі — Шаблон:Вызн2.
Яшчэ іншая плынь існуе ў працах прадстаўнікоў ЛФШ, дзе тэрміну "варыянт" адпавядае тэрмін Шаблон:Вызн2. У гэтым выпадку, у залежнасці ад прычын, якія выклікаюць вар'іраванне фанемы, вылучаюць Шаблон:Вызн2 (адценні) фанемы, абумоўленыя суседствам з іншымі фанемамі, і Шаблон:Вызн2 (адценні), якія залежаць ад становішча фанемы ў слове.
Крыніцы
- Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.