Польская абарончая вайна (1939): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JAnDbot (размовы | уклад)
др артаграфія
Радок 2: Радок 2:


==Напярэдадні кампаніі==
==Напярэдадні кампаніі==
План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраване польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].
План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].


Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.
Радок 12: Радок 12:
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).
У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).


Польскае камандаванне на чале з маршалам [[Э. Рыдз-Сміглы]]м планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава [[Вестэрплятэ]] (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супарціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).
Польскае камандаванне на чале з маршалам [[Э. Рыдз-Сміглы]]м планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Францыя|Францыі]]. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава [[Вестэрплятэ]] (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да [[Варшава|Варшавы]]. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).


==Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы==
==Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы==

Версія ад 20:57, 10 мая 2011

Шаблон:Вызнч, Шаблон:Вызн2 — першая ваенная кампанiя Другой сусветнай вайны, баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі Польшчы з 1 верасня па 5-6 кастрычніка 1939.

Напярэдадні кампаніі

План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сілезіі, Памераніі і Усходняй Прусіі разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.

Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.

Пачатак вайны

Зачэпкай, якую Германiя выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім горадзе Гляйвiц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (аперацыя "Гімлер").

У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).

Польскае камандаванне на чале з маршалам Э. Рыдз-Сміглым планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).

Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы

Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi 17 верасня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i "ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi".

Гл.далей: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну.

Завяршэнне заваявання Польшчы нямецкімі войскамі

У ноч на 18 верасня польскі ўрад пакінуў краіну.

Нямецкія войскі завяршылі заваяванне Польшчы. 28 верасня капітуліравалі абаронцы Варшавы, 29 верасня - крэпасці Модлін, 2 кастрычніка - паўвострава Гэль. Пасля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітуліравала самастойная аператыўная група "Палессе" пад камандаваннем генерала Ф.Клееберга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флатыліі.

Вынікі кампаніі

У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).

Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.

Гл.таксама: Заходняя Беларусь, Беларускі фронт 1939.

У Сеціве





Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA