Мацей Стрыйкоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др r2.7.1) (робат Дадаем: it:Maciej Stryjkowski
Радок 23: Радок 23:
[[en:Maciej Stryjkowski]]
[[en:Maciej Stryjkowski]]
[[fr:Mathias Strykowski]]
[[fr:Mathias Strykowski]]
[[it:Maciej Stryjkowski]]
[[lt:Maciej Stryjkowski]]
[[lt:Maciej Stryjkowski]]
[[pl:Maciej Stryjkowski]]
[[pl:Maciej Stryjkowski]]

Версія ад 05:26, 11 мая 2011

Мацей Стрыйкоўскі

Мацей СТРЫЙКОЎСКІ (польск.: Maciej Stryjkowski; 1547, Стрыйкоў, Мазовія — 1593) — польскі гісторык, паэт і пісьменнік і дыпламат, каталіцкі святар.

Паходзіў са шляхецкага роду. У 1561 скончыў прыхадскую школу ў Бжэзінах. У 1567—1570 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Большую частку жыцця правёў на землях ВКЛ. Служыў у вялікалітоўскім войску, магчыма, удзельнічаў ва ўзяцці Улы (жнівень 1568) і абароне Віцебска (верасень 1568). У 1572—1574 служыў у віцебскім гарнізоне пад начальствам Аляксандра Гваньіні, у гэты час пачаў працу над гісторыяй ВКЛ. Пад канец службы здзейсніў падарожжа па Заходняй Дзвіне. У 1574 прыняў пасвячэнне на капелана. У 1574—1575 быў у складзе пасольства А. Тарноўскага ў Асманскую імперыю. У 1576—1578 жыў пры двары Алелькавічаў у Капылі і Слуцку. У 1579 з пратэкцыі Мельхіёра Гедройца стаў канонікам Жамойцкім (у Медніках) і пробашчам у Юрбарку. Найбольш вядомая праца — Хроніка Польская, Літоўская, Жамойцкая і ўсёй Русі (1582).

Бібліяграфія

  • Goniec cnoty (Кракаў, 1574)[1]
  • O początkach… sprawach rycerskiego sławnego narodu litewskiego (1577, засталася ў рукапісе; выд. 1978)[2]
  • Sarmatiae Europeae descriptio (1578)[3]
  • Kronika Polska, Litewska, Żmudzka i wszystkiej Rusi (Кёнігсберг, 1582; выд. 3, 1846)[4]

Зноскі

  1. Генеалагічная паэма прысвечаная валадарам Польшчы і ВКЛ.
  2. Вялікая эпічная паэма. Апісвае падзеі ў ВКЛ, у значнай частцы тоесная Хроніцы Быхаўца.
  3. Першапачаткова выдана пад імем Аляксандра Гваньіні, начальніка М. Стрыйкоўскага, аўтарства апошняга даведзена праз суд.
  4. Апісвае падзеі ў Рэчы Паспалітай да 1581, аздоблена вершаванымі ўстаўкамі асабістага сачынення па польскай мове. З'яўляецца кампіляцыяй хронік Яна Длугаша, Мацея Мехавіты і інш.

Літаратура

  • Wojtkowiak, Z. Maciej Stryjkowski — dziejopis Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1990. (польск.)
  • Семянчук А. Мацей Стрыйкоўскі // Вялікае Княства Літоўскае. У 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 638. — 788 с.: іл. с. — ISBN 985-11-0378-0