Інстытут мовазнаўства НАНБ: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Гісторыя |
→Крыніцы: дапаўненне |
||
Радок 161: | Радок 161: | ||
---- |
---- |
||
<references/> |
<references/> |
||
== Гл. таксама == |
|||
* [[Арнольд Яфімавіч Міхневіч]] |
|||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
* [[А. А. Лукашанец]]. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. |
* [[А. А. Лукашанец]]. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. № 8, 2005. С.122 - 133. |
||
* [[С. М. Запрудскі]]. Да перадгісторыі |
* [[С. М. Запрудскі]]. Да перадгісторыі «Руска-беларускага слоўніка» пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С.110—114. |
||
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]] |
Версія ад 23:59, 14 мая 2011
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут мовы і літаратуры» (з ліст. 2007), Інстытут мовазнаўства (1929–1935, 1952–2007), Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы (1935 – 1952): навуковы інстытут (раней навукова-даследчы інстытут) у складзе Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Гл. далей: гісторыя, дзейнасць.
Напрамкі дзейнасці (2010): вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця; правядзенне сацыялiнгвiстычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў; падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх; выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу, вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі, даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі (у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў).
Структурныя падраздзяленні (2010): аддзелы гісторыі беларускай мовы; дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі; лексікалогіі і лексікаграфіі; сучаснай беларускай мовы; славістыкі і тэорыі мовы; беларуска-рускіх моўных і літаратурных сувязяў; беларускай літаратуры XX і XX стст.; тэксталогіі і выданняў; узаемасувязей літаратур; тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.
Інстытут быў створаны 2.11.1929 рашэннем Прэзідыума АН БССР на базе мовазнаўчых кафедр і камісій, якія існавалі ў складзе Інстытута беларускай культуры; між іншым, Інстытут навуковай мовы быў перайменаваны ў Тэрміналагічную камісію. Таксама ў склад Інстытута ўвайшлі адпаведныя камісіі нацсектараў Інбелкульта. Першапачатковы склад Інстытута: 1) тэрміналагічная камісія; 2) камісія па складанню слоўніка жывой беларускай мовы; 3) дыялекталагічная камісія; 4) камісія па складанню гістарычнага слоўніка беларускай мовы; 5) правапісная камісія. Першы склад кіраўніцтва Інстутуту (з 2.11.1929): дырэктар С. Некрашэвіч, намеснік Я. Лёсік, вучоны сакратар П. Бузук.
Навука
...
Гісторыя
Неўзабаве пасля стварэння, у выніку рэпрэсій 1929–1931 гг., амаль усе значныя супрацоўнікі Інстытуту былі арыштаваныя (з ліпеня 1930), а выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена. Прэзідыум АН БССР на паседжанні 30.10.1930 усклаў часовае кіраўніцтва Інстытутам на Я. Мацюкевіча, які дагэтуль там не працаваў, а новых супрацоўнікаў рэкамендаваў браць «з настаўніцтва, знаёмых з мовазнаўчай працай». Практычна, праца Інстытуту была спыненая з-за нястачы кадраў. У лютым 1931 у Інстытуце працавалі 6 чалавек[1].
Інстытут быў паўторна створаны 29.3.1931 рашэннем Прэзідыума АН БССР, у сувязі з «перабудовай структуры» Акадэміі; дырэктарам быў прызначаны П. Бузук (25.4.1931). Вучоным сакратаром у 1932 быў П. Юргелевіч. У сакавіку 1933 кіраўніцтва КПБ прыняло пастанову аб «ідэалагічных зрывах» у працы АН БССР (гл.таксама: рэпрэсіі ў СССР 1933-1934). Новым дырэктарам стаў І. Дварчанін (3.7.1933). Пасля ідэалагічнай кампаніі ў друку супраць Бузука і Мацюкевіча ў 1933, Інстытут пацярпеў новыя кадравыя страты ў студзені 1934 пасля праверкі выканання сакавіцкай пастановы ЦК КПБ(б) 1933 датычна Інстытуту мовазнаўства.
У ліпені 1935 у сувязі са «змяненнем структуры» АН БССР пастановай ЦК КПБ(б) Інстытут быў уведзены ў склад аб'яднанага Інстытуту літаратуры, мастацтва і мовы пад часовым кіраўніцтвам Вольскага. Рэальнай падставай для такой пастановы сталася, відаць, рэзкае скарачэнне колькасці навуковых кадраў пасля палітычных рэпрэсій пачатку 1930-х гадоў. У 1936 – 1937, да новай хвалі рэпрэсій, Інстытут літаратуры, мастацтва і мовы ўзначальваў А. Александровіч.
Інстытут мовазнаўства быў адноўлены як самастойная ўстанова ў складзе АН БССР 29.5.1952, пастановай Дзяржаўнай штатнай камісіі пры Савеце міністраў БССР; быў зацверджаны штат у 30 чалавек (14.6.1952). 15 жніўня 1956 Інстытуту было прысвоенае імя Якуба Коласа.
Пастановай Прэзідыума НАН РБ 9.11.2007 Інстытут мовазнаўства быў аб'яднаны з Інстытутам літаратуры імя Янкі Купалы ў адзіны Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ пад кіраўніцтва А. А. Лукашанца.
Кіраўніцтва Інстытуту
Дата прызначэння | Дырэктар | Намеснік | Вучоны сакратар |
2.11.1929 | С. Некрашэвіч | Я. Лёсік | П. Бузук |
30.10.1930 | Я. Мацюкевіч (час.) |
| |
25.4.1931 | П. Бузук |
| |
3.7.1933 | І. Дварчанін |
| |
ліпень 1935 | Віталь Вольскі (час.)(у складзе ІЛММ) |
| |
1936 | А. Александровіч (у складзе ІЛММ) (да 1937) |
| |
1937 | В. В. Барысенка (у складзе ІЛММ) (з перапынкам 1941-1946) |
| |
14.6.1952 | К. К. Атраховіч (Кандрат Крапіва) (да 1956) |
| |
1957 | П. Ф. Глебка |
| |
1957 | М. Р. Суднік (да 1983) |
| |
1983 | А. І. Жураўскі (да 1989) |
| |
1989 | А. І. Падлужны (да 2003) |
| |
2003 | А. А. Лукашанец (з 2007 — у складзе ІМЛ) |
| |
І. Л. Капылоў |
- ↑ Запрудскі. Да перадгісторыі... С.111.
Гл. таксама
Крыніцы
- А. А. Лукашанец. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку XXI стагоддзя. Праблемы и перспектывы // Роднае слова. № 8, 2005. С.122 - 133.
- С. М. Запрудскі. Да перадгісторыі «Руска-беларускага слоўніка» пад рэдакцыяй А. Александровіча // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С.110—114.