Парыж: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 65: Радок 65:


=== [[Клімат]] ===
=== [[Клімат]] ===
Парыж размяшчаецца ў зоне [[Умераны клімат|умеранага клімату]]. Сярэдняя гадавая [[тэмпература]] складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасць [[ападкі|ападкаў]] — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваннем, адрозніваецца тэмпературай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпературы па рэгіёне [[Іль-дэ-Франс]], — і паніжанай вільготнасцю, меншай светласцю ў дзённы час і больш светлымі начамі.
Парыж размяшчаецца ў зоне [[Умераны клімат|умеранага клімату]]. Сярэдняя гадавая [[тэмпература]] складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасць [[Атмасферныя ападкі|ападкаў]] — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваннем, адрозніваецца тэмпературай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпературы па рэгіёне [[Іль-дэ-Франс]], — і паніжанай вільготнасцю, меншай светласцю ў дзённы час і больш светлымі начамі.


Самым цёплым месяцам з'яўляецца [[ліпень]] са сярэдняй тэмпературай 19,0 °C, самым халодным — [[студзень]] з тэмпературай у 3,1 °C. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у [[сакавік]]у, у сярэднім 32 мм.
Самым цёплым месяцам з'яўляецца [[ліпень]] са сярэдняй тэмпературай 19,0 °C, самым халодным — [[студзень]] з тэмпературай у 3,1 °C. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у [[сакавік]]у, у сярэднім 32 мм.

Версія ад 10:32, 19 мая 2011

Горад, сталіца Францыі
Парыж
фр.: Paris
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Унутранае дзяленне
20 акруг
Мэр
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Плошча
105,4 км²
Вышыня цэнтра
33 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 144 700 чалавек (2005)
Шчыльнасць
20 433 чал./км²
Агламерацыя
12 067 000 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+33 1
Паштовыя індэксы
75116, 75001, 75002, 75003, 75004, 75005, 75006, 75007, 75008, 75009, 75010, 75011, 75012, 75013, 75014, 75015, 75016, 75017, 75018, 75019, 75020 і 75000
Аўтамабільны код
75
Код INSEE
75056 і 75101—75116
Афіцыйны сайт
Парыж на карце Францыі
Парыж (Францыя)
Парыж

Шаблон:Вызнч (фр.: Paris) — сталіца Францыі, найважны эканамічны і культурны цэнтр краіны, размешчаны ў паўночнай частцы цэнтральнай Францыі, у рэгіёне Іль-дэ-Франс на берагах ракі Сены. Парыж мае вялікае міжнароднае значэнне — тут знаходзяцца штаб-кватэры ЮНЕСКА, АЭСР і Міжнароднай гандлёвай палаты.

Геаграфія

Горад размешчаны ў цэнтры Парыжскага басейна, прыкладна 65 м над узроўнем мора. Межы Парыжу акрэсленыя бульварам Перыферык — кольцавай аўтастрадай. Часам да тэрыторыі Парыжу адносяць змешчаны на захадзе ад горада Булонскі лес і размешчаны на ўсходзе Венсенскі лес. Плошча горада складае 105 км², калі ўключаць плошчу гэтых паркаў, і каля 87 км² без іх. Сена цячэ праз горад з усходу на захад, на правым паўночным беразе дамінуе ўзгорак Манмартр. На левым беразе дамінуючай вертыкаллю з'яўляецца вежа Манпарнас. У цэнтры Парыжу рака распадаецца на рукавы, якія амываюць два вострава — Сітэ і востраў Сен-Луі. Яшчэ адзін востраў, Лебядзіны, размешчаны ва ў заходняй частцы горада.

Парыжскі мерыдыян, які быў вызначаны ў 1718 годзе Жакам Касіні і больш сапраўды вымераны ў 1806 французскім фізікам Араго, з'яўляўся да 1884 г. нулявым мерыдыянам. Ён праходзіць праз Парыжскую абсерваторыю і пазначаны з дапамогай слупкоў па ўсім Парыжы, а таксама з дапамогай адмысловых адзнак (бронзавых Арага-медальёнаў у гонар знакамітага фізіка) на маставых, тратуарах і будынках, у тым ліку і на Луўры. Пасля публікацыі папулярнага рамана Дэна Браўна «Код да Вінчы» некаторыя з адзнак былі выкрадзеныя.

Клімат

Парыж размяшчаецца ў зоне умеранага клімату. Сярэдняя гадавая тэмпература складае 10,9 °C, сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 585 мм. Мікраклімат Парыжу, абумоўлены цеснатой і забруджваннем, адрозніваецца тэмпературай паветра — на 2 градуса вышэй сярэдняй тэмпературы па рэгіёне Іль-дэ-Франс, — і паніжанай вільготнасцю, меншай светласцю ў дзённы час і больш светлымі начамі.

Самым цёплым месяцам з'яўляецца ліпень са сярэдняй тэмпературай 19,0 °C, самым халодным — студзень з тэмпературай у 3,1 °C. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў жніўні, у сярэднім 62 мм; найменшае — у сакавіку, у сярэднім 32 мм.

Пачынальна з 1873 года вядуцца рэгулярныя метэаралагічныя вымярэнні для Парыжу. Самая нізкая зарэгістраваная тэмпература склала −23,9 °C (10 снежня 1879). Самая высокая зарэгістраваная тэмпература склала 40,4 °C 28 ліпеня 1947, вымераная ў парку Мансуры.

Месяц Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум °C 7 9 13 16 20 23 24 25 21 15 9 8 15
Сярэдні мінімум °C 4 4 6 9 12 15 16 16 12 8 4 4 7
Крыніца: MSN Weather

Гідраграфія

Сена злучае Парыж з унутранымі часткамі краіны (Бургундыя) і з Ла-Маншам. Рака апынулася найважным фактарам для стварэння і развіцця горада, пачатак якому паклалі шматлікія ў той час астравы на Сене. Сена разбівае Парыж на дзве няроўныя часткі — паўночную (rive droite, правы бераг), дзе адбываюцца ўсе фінансава-гандлёвыя справы, і паўднёвую (rive gauche, левы бераг), якая дзякуючы Лацінскаму кварталу лічыцца раёнам інтэлігенцыі.

Панарамны від Сены поруч маста Сен-Мішэль (злева) і Нотр-Дама (справа)

Выбітныя мясціны

Транспарт

Авіятранспарт

Парыж абслугоўваюць два буйныя міжнародныя аэрапорты:

  • «Шарль дэ Голь» з 57.900.000 пасажырамі ў год (дадзеныя 2009 года) з'яўляецца другім у Еўропе па аб'ёме пасажыраперавозак (пасля лонданскага аэрапорта Хітроў).
  • «Арлі» з 25.100.000 пасажырамі (дадзеныя 2009 года) знаходзіцца на 11-м месцы ў Еўропе. Прыкладна палова трафіку аэрапорта прыпадае на ўнутраныя рэйсы.

У ведамстве кампаніі Aéroports de Paris знаходзіцца таксама 12 дробных аэрапортаў і аэрадромаў парыжскага рэгіёну, у тым ліку:

  • Аэрапорт Ле Буржэ - вядомы дзякуючы авіясалонам.

Бюджэтныя авіякампаніі могуць выкарыстоўваць аэрапорты для сваіх «парыжскіх» рэйсаў аддаленыя аэрапорты:

  • Аэрапорт Ватры (фр. Aéroport Paris - Vatry, 140 км на ўсход ад Парыжа).
  • Аэрапорт Бовэ (фр. Aéroport de Beauvais-Tillé, 80 км на поўнач ад Парыжа).

Чыгуначны транспарт

Чыгуначныя лініі парыжскіх вакзалаў злучаюць сталіцу з усімі рэгіёнамі Францыі і суседнімі краінамі. Сувязь паміж вакзаламі добра наладжана з дапамогай грамадскага транспарту.

Грамадскі транспарт

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

  1. Google Books — 2005.
  2. Sandre