Капшук (музычны інструмент): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
(Няма розніцы)

Версія ад 23:51, 24 мая 2011

Капшук - 1) народны самагучальны музычны інструмент. Добра вычышчаны, высушаны і надзьмуты свіны пухір са жменяй сухога гароху ці бобу ўнутры. Пры патрэсванні ўзнікае глухаваты шапаткі гук. Вядомы як дзіцячая цацка, але часам (напрыклад, у Карэліцкім раёне) выкарыстоўваецца і ў ансамблях, дзе разам з бубнам выконвае ўдарна-шумавую і каларыстычную функцыі. У 1986 г. мастацкі кіраўнік народнага фалькорнага ансамбля “Крупіцкія музыкі” У.М.Гром зафіксаваў капшук у Жыткавіцкім раёне; інструмент выяўлены таксама ў Асіповіцкім і Круглянскім раёнах;

2) мяшэчак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком; кісет.

3) полы цягліцавы орган, у якім збіраецца мача перад яе выдаленнем з арганізма.