Канектыкут: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ckb:کۆنێکتیکت
др r2.7.1) (робат дадаў: mrj:Коннектикут
Радок 96: Радок 96:
[[mn:Коннектикут]]
[[mn:Коннектикут]]
[[mr:कनेक्टिकट]]
[[mr:कनेक्टिकट]]
[[mrj:Коннектикут]]
[[ms:Connecticut]]
[[ms:Connecticut]]
[[my:ကွန်​နက်​တီ​ကတ်​ပြည်နယ်]]
[[my:ကွန်​နက်​တီ​ကတ်​ပြည်နယ်]]

Версія ад 04:38, 26 мая 2011

Канектыкут на карце

Кане́ктыкут, Кане́ктыкат (англ.: Connecticut) — штат на паўночным усходзе ЗША, які ўваходзіць у рэгіён Новая Англія. Сталіца — Хартфард, найбуйнейшы горад — Брыджпарт. Насельніцтва 3,406 млн чалавек (29-е месца ў ЗША; звесткі 2000 ). Назва штата паходзіць ад выраза на алганкінскай мове, які перакладаецца як «на доўгай рацэ, схільнай прылівам». Афіцыйная мянушка з 1959 году — Constitution State (Штат Канстытуцыі). Раней афіцыйнай мянушкай было Nutmeg State (Штат мускатнага арэха). Паштовае скарачэнне CT.

Геаграфія

На поўдні тэрыторыя штата амываецца водамі заліва Лонг-Айленд-Саўнд, на захадзе Канэктыкут мяжуе са штатам Нью-Ёрк, на поўначы — з Масачусетсам, на ўсходзе — з Род-Айлендам. Плошча штата складае 14,371 км² (48-е месца ў ЗША). Тэрыторыя падзяляецца на восем рэгіёнаў, у асноўным (хоць і не заўсёды) супадальных з васьмю ўваходных у Канэктыкут акруг. Тэрыторыя штата ў асноўным складаецца з лясоў. Бліжэй да поўдня трапляюцца багністыя месцы і пясчаныя пляжы. Урбанізацыя сканцэнтраваная ў асноўным на паўднёвым захадзе штата. На паўночным усходзе мясцовасць больш лясная і сельскагаспадарчая. Асноўная афіцыйная мянушка штата звязаная з тым, што ў 1639 годзе брытанская калонія Канэктыкут прыняла першую ў свеце канстытуцыю — «Асноўныя законы Канэктыкуту» (Fundamental Orders of Connecticut).

Гісторыя

Пасля Вайны за незалежнасць Амерыкі Канектыкут стаў адным з 13 штатаў, якія першымі ўвайшлі ў склад ЗША. Да 1875 году статус сталіцы Канэктыкута па чарзе пераходзіў ад Хартфарду да Нью-Хэйвену. Затым ён быў стала замацаваны за Хартфардам.