Бераст: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '''Б{{*|Е}}РАСТ, вяз ліставаты''' (лац. Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст [[Род (...
(Няма розніцы)

Версія ад 00:10, 2 верасня 2007

Б · РАСТ, вяз ліставаты (лац. Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст роду вяз сямейства вязавых.

Дрэвы вышынёй 10-30 м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод - крылатка.

Светлалюбная, засухаўстойлівая расліна.

На Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.

Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.