Людовік XVI: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Людовік XVI''' (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 - 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бур...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:54, 8 чэрвеня 2011

Людовік XVI (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 - 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фердынанда. Пры ім пасля склікання Генеральных штатаў ў 1789 пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў канстытуцыю 1791 года, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянераў і нават паспрабаваў бегчы з краіны. 21 верасня 1792 года скінуты, аддадзены суду Канвента і пакараны на гільяціне.

Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка Гуга Капета, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з'яўляецца дынастыя Бурбонаў).