Скапа: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Скапа''' (''Pandion haliaetus'') — драпежная птушка, распаўсюджаная ў абодвух паўшар'ях, адзіны пра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:01, 12 чэрвеня 2011

Скапа (Pandion haliaetus) — драпежная птушка, распаўсюджаная ў абодвух паўшар'ях, адзіны прадстаўнік сямейства скапіных.

Апісанне

Буйная драпежная птушка даўжынёй 55-58 см, з размахам крылаў 145-170 см. Доўгія крылы характэрна выгнутыя ў раёне запясцевага сустава. Пёры верхняга боку цела бурага колеру; цемя, патыліца і ніжні бок цела - белыя; ў раёне запясцевага сустава маюцца цёмна-карычневыя плямы, а вакол шыі крапчатыя каралі. Таксама з кожнага бакавога боку маецца бурая палоска, якая праходзіць ад дзюбы праз вочы і шыю. Васковіца і ногі свінцовага колеру, дзюба чорная. Маладыя асобіны амаль не адрозніваюцца ад дарослых птушак, але выглядаюць крыху плямістымі з-за светла-карычневых кончыкаў пёраў на вонкавым боку крылаў і хваста. У параўнанні з самцамі, самкі скапы на 20% цяжэй, а размах іх крылаў даўжэй на 5-10%. У Паўночнай Амерыцы вага самцоў вагаецца ў межах 1200-1600 г, вага самак - 1600-2000 г.