Фалес Мілецкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: kk:Фалес
Радок 110: Радок 110:
[[jv:Thales]]
[[jv:Thales]]
[[ka:თალესი]]
[[ka:თალესი]]
[[kk:Фалес]]
[[ko:탈레스]]
[[ko:탈레스]]
[[ku:Thales]]
[[ku:Thales]]

Версія ад 14:40, 12 чэрвеня 2011

Фалес з Мілету

Шаблон:Вызнч (ст. грэч. — Θαλῆς ὁ Μιλήσιος) — старажытнагрэцкі філосаф, айцец грэцкай філасофіі, пан «Сямі мудрацоў». Належыў да Мілецкай школы вучоных.

Жыццё

Фалес быў сынам Эксамія з Мілету і жыў паводле большасці сведчанняў між 35-й і 58-й алімпіядамі, г.зн. паміж 640 і 545 гг ДХ. Большасць даследчыкаў прымае ў якасці датаў яго жыцця 625—547 гг.[1] Герадот сцвярджае, што Фалес па паходжанню быў фінікійцам, і, мажліва, семіцкая кроў у гэным выпадку стала крыніцай яго таленту. Калі Фалес быў маладым чалавекам, Мілет, у той час «заможнае і магутнае места» і маці шматлікіх калоній, трапіў пад кіраванне тырана Трысабула. Фалес, мажліва па гандлёвым справам, наведваў Егіпет, дзе пазнаёміўся з гэаметрыяй і астранамічнымі вылічэннямі. Мажліва, што ў Егіпце ён атрымаў веды ў геалогіі. Падчас панавання Крэза мілетыйцы аднавілі незалежнасць, і Фалес прапанаваў мяшчанам не дапамагаць лідыйскаму каралю ў яго змаганні Кіру — гэтая парада выратавала места.[2]

Крыніцы аб Фалесе

Невядома, ці пісаў штосці Фалес.[3] Паводле няпэўнага падання, Фалес пакінуў шэраг твораў, у тым ліку філасофскую працу «Аб пачатках» на якую спасылаюцца Сенека, Плутарх і Гален. Аднак найпэўней, што то нясапраўднае сачыненне, складзенае не раней за пачатк нашага летавылічэння. Ува ўсялякім выпадку, да нас не дайшло нават фрагментаў твораў Фалеса і хутчэй за ўсяго, ён не пісаў нічога наогул, абмяжоўваючыся вусным выкладаннем.[4] Аб вучэнні Фалеса нам паведамілі Платон, Арыстоцель, а мажліва і Гіпій.[3][4]

Уплыў на творчасць Фалеса

Грэкі ўспрынялі некаторыя формы ўсходняга мыслення і ўдыхнулі ў іх новае жыццё.[5] Светапогляд Фалеса быў да таго шырокім, што яго магла інцыяваць толькі даволі шырокая светапоглядная ўстаноўка. Сувязь «комплексу душы» мы можам знайсці ў даволі распаўсюджанам на Блізкім Усходзе міфалагічным уяўленні аб сувязі ўраджаю, і як вынік, самога жыцця, з вільготай. Але ўплыў мог быць не толькі ўсходнім — Арыстоцель праводзіць аналогію між поглядам Фалеса і «паэтамі» якія ўважалі Акіян і Тэфіду першапачынальнікамі ўсяго сутнага, а сведкамі клятвы багоў прэзентавалі воду — раку Стыкс, якая акружала краіну мёртвых. Уяўленне аб тым, што зямля трымаецца на вадзе, зыходзіць пэўна, з егіпецкае міфалогіі, дзе Зямля ўяўлялася ў выглядзе плоскай талеркі, якая плавае ў вадзе, тады як Сонца паказвацца плывучым па небу ў лодцы. Пры гэтым, то не столькі міф, колькі штодзённае ўяўленне егіпцяніна, даступнае разуменню чужынца, які знаёміцца са звычаямі краю, і пагатоў рэпрэзентатару такога звязнага з морам народа як іанійцы.[6]

Вучэнне

Астраномія

Веды аб вавілонскай астраноміі Фалес атрымаў, хутчэй за ўсяго, з Фінікіі і Лідыі. Знаёмства з астранамічнымі вылічэннямі дазволілі яму прадбачыць сонечнае зацямненне 585 г. ДХ. Яму прылічаецца таксама ўсталяванне часу раўнадзенствіяў і сонечных стаянняў, адкрыццё гадавога руху Сонца на тле зорак; таксама ён усталяваў працягласць году ў 365 дзён ды іншае.[1]

Матэматыка

Разам з Піфагорам Фалес падзяляе славу заснавальніка навуковай матэматыкі. Кажуць, што ён першым улічыў трохкутнік у кола, усталяваў роўнасць вертыкальных вуглоў, вуглоў пры аснове раўнабедранага трохкутніка, частак, на якія кола падзяляецца дыяметрам, ды іншае.

Геаграфія

Як географ, Фалес, паводле недакладнага падання, быў аўтарам «Марской астралогіі», гэта значыць, дапаможніка па навігацыі па зорках, хаця яе аўтарства прыпісваюць таксама самосцу Фоцы. Дакладна вядома, што Фалес тлумачыў разлівы р. Ніл пасaтамі, якія дуюць супраць цячэння ракі.

Філасофія

Фалес быў матэрыялістам а яго тэорыі — матэрыялістычнымі.[7] Захавалася даволі дакладнае ўяўленне аб філасофскіх поглядах Фалеса. Ёсць вялікае мноства цытатаў, якія традыцыйна прыпісваюцца як Фалесу так і іншым мудрацам, напрыклад: «Не прыгажуйся знешнасцю, але будзь гожы справамі», «Якія паслугі зробіш бацькам, тыя ж чакай у старасці ад дзецяў» і г.д. Аднак ёьць шэраг цытатаў, якія маюць асаблівы характар. Вось яны ў рэдакцыі Плутарха:

«Што найстарэй за ўсяго? — Бог, бо ён не народжаны. Што найбольшае за ўсяго? — Прастора, бо яна ахоплівае цэлы свет, у якім змяшчаюцца рэчы. Што найцудоўней за ўсяго? — Свет, бо ўсё, што цудоўна створана, зяўляецца яго часткай. Што найразумней за ўсяго? — Час, ён ужо спарадзіў адно й спарадзіць іншае. Што агульна ўсім? — Надзея: яе маюць і тыя, у каго няма нічога іншага. Што найкарысней за ўсяго? — Цнота, бо дзякуючы ёй ўсё іншае можа знайсці сабы прымяненне і стаць карысным. Што найшкоднейшае? — Загана, бо ў яе прысутнасці сапсуецца амаль усё. Што наймацнейшае? — Неабходнасць, бо яна неперадольваецца. Што найлягчэйшае? — Тое, што адпавядае натуры, бо нават асалода часцяком стамляе».[8]

У гэных цытатах бычны наяўны пераход ад звычайнае жыццёвае мудрасці да трывалых і глыбокіх установак светапогляду, якія ўлучаюць момант рацыянальнага тлумачэння.[4]

Філасофская сістэма Фалеса

Традыцыя гэткая: Фалесу належылі два комплексу ідэяў: першы, тычыцца пачатку свету, «комплекс вады», а другі — «комплекс душы». Сінтэз двух аспектаў ці тэндэнцый дае першую ў гісторыі навуцы філасофскую адукацыю.

«Комплекс вады»

Фалес уважаў воду за першапачатковы элемент ці першасную субстанцыю. Пры гэтым, вада не толькі «пачатак», але і «стыхія» усіх рэчываў і знаходзіцца ў сталым руху. Такая тэорыя была цалкам матэрыялістычнай і не дапушчала нейкага іншага першачынніка — духоўнага альбо інтэлектуальнага.[9]

Вось што паведамляе на гэты конт Арыстоцель: «Колькасць і форму для гэткага пачатку не зацемляюць усі аднолькава, але Фалес — пачынальнік такога кшталту філасофіі — уважае яго вадой (у выніку чаго ён і выказаў меркаванне, што зямля знаходзіцца на вадзе… Да такой прапановы ён, можна думаць, прыйшоў, відзячы, што ежа усіх істот — ёсць вільготнай і што само цяпло атрымоўваецца з вільготнасці і ім жыве…а таксама таму, што насенне усяго (што ёсць) маюць вільготную натуру, а ў вільготных рэчываў пачаткам іхняй прыроды лічыцца вада».[10]

Але ці паходзяць у Фалеса паветра, агонь і зямля таксама з вады? Спэцыяльна аб такой пастаноўцы пытання Арыстоцель не гавора, але ў пазнейшае даксаграфіі, у Іпаліта мы чытаем:

«Ён (Фалес) мовіў, што вада ёсць пачатак і канец усяго, бо з яе шляхам згушчэння і выпарэння складаецца ўсё і ўсё ёю падтрымліваецца, у выніку чаго адбываюцца хваляванні зямлі ды віхоры і рухі свяцілаў, і ўсё захапляецца і цячэ адпаведна натуры першачынніка ўсяго сутнага».[11]

Пэўна, што Фалес першым сфармуляваў, у якасці здагадкі, не ўзведзенай яшчэ ў агульны прынцып, вучэнне аб узнікненні ўсіх рэчываў і стыхій з першапачатка і адваротнага знішчэння, г.зн. раскладання ў яго. Але і нельга выключыць таго, што Фалес прытрымліваўся больш прымітыўнага ўяўлення: зямля ўзнікае з вады ў тым сэнсе, што яна першапачаткова была пакрыта вадой, а пасля вызваляецца з яе падчас высыхання (выпарэння) першаснае вільготы.[12]

Наконт вучэння аб вадзе як аб першачынніцы захаваўся жарт — Фалес упаў у калодзец, свой улюблёны першаэлемент.[13]

«Комплекс душы»

У «комплексе душы» захавалася два палажэнні. З аднаго боку, «Арыстоцель і Гіпій сцвярджаюць, што ён прысвойваў душу нат бяздухоўным целам, спасылаючыся на магніт і бурштын».[3][14] У Арыстоцеля мы чытаем: «Пэўна, таксама і Фалес, слухаючы тое, што аб ім распавядают, уважаў душу нейкім рухаючым пачаткам, кажучы, што магніт мае душу, бо ён прыцягвае жалеза».[15][16]

Але ёсць і іншае палажэнне, якое прыпісваецца Фалесу: «Некаторыя кажуць, што душа змешана з усім, і магчыма, Фалес таму уважаў, што ўсё поўна багамі».[3][17]

Такім чынам, увесь свет, паводле Фалеса, у якойсці-та ступені мае душу і працяты жыццём. Такое вучэнне атрымала ў гісторыі філасофіі назву гілозаізму (ст.-грэц. hylē — матэрыя, zoē — жыццё). Яно зыходзе карэннямі ў міфалогію, аднак у Фалеса атрымоўвае ўжо неміфалагічны сэнс. Натура, прырода як адзінае і жывое цэлае валодае, згодна яму, нутраным прынцыпам руху, «рухаючым пачаткам», каторы і азначаецца звычнымі тэрмінамі «душа» і «богі».[18]

Зноскі

  1. а б Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.41
  2. Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.278
  3. а б в г Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279
  4. а б в Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.42
  5. Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.281
  6. Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.43-44
  7. Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.280
  8. Плутарх, Пир семи мудрецов, Т. I. М., 1907; (Septem sapientum convivium.) 9, б. 153, cd.
  9. Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279-280
  10. Аристотель, Метафизка, М.- Л., 1934 (Metaphysica) Т. І, 3, 938 b
  11. Diels H. Doxographi Graeci. Berolini et Lipsiae, 1879, 1929/ б. 555
  12. Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.44
  13. Древняя Греция / Генри Бернард Коттерилл; [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — М.: ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций) б.279-280
  14. Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов. М. 1979; Diogenis Laertii vitae philosophorum. Rec. H. S. Long. London, 1958 / I, б. 24
  15. Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 405а
  16. Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 411а
  17. Аристотель, О душе, М. (De anima) Т. І, 5, 411а
  18. Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985, б.44


Бібліяграфія

1.Богомолов А. С. Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985

У сеціве

ЭРШ Жана Філасофскае здумленне Гісторыя заходняй філасофіі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA