Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 17: Радок 17:
[[lt:Vyriausiasis Lietuvos Tribunolas]]
[[lt:Vyriausiasis Lietuvos Tribunolas]]
[[pl:Trybunał Litewski]]
[[pl:Trybunał Litewski]]
[[ru:Трибунал Великого княжества Литовского]]

Версія ад 05:14, 14 чэрвеня 2011

Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, Літоўскі Трыбунал — вышэйшы апеляцыйны суд ВКЛ, пастановы якога мелі сілу пастановаў сойма. Быў створаны ў 1581 г. з сядзібаю ў Вільні, пачаў працаваць у 1582 г. Складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках са шляхты па два ад кожнага павету тэрмінам на 1 год1588 г. яшчэ выбіраліся 3 дэпутаты ад зямлі Жамойцкай).

Трыбунал разглядаў апеляцыі на рашэні земскіх, замкавых і падкаморных судоў, а таксама скаргі на рашэні павятовай адміністрацыі. Па першай інстанцыі ён разглядаў справы пра неналежнае выкананне старостамі і замкавымі ўраднікамі сваіх абавязкаў пры судаводстве. Да юрысдыкцыі трыбуналу адносіліся таксама справы духоўных асобаў; пры разглядзе такіх справаў удзельнічалі дэпутаты ад духавенства.

Сесіі трыбуналу праходзілі пад старшынствам выбранага ім маршалка, пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, соймавых канстытуцыяў і звычаёвага права. Месцам сесіяў трыбуналу былі Вільня, Менск і Наваградак. Да 1588 г. сесіі праходзілі і ў Троках. З 1599 г. сесіі Трыбуналу ВКЛ адбываліся кожныя 2 гады і кожная сесія цягнулася больш за 5 месяцаў (на год). З 1775 г. сесіі праводзіліся таксама і ў Гродне.

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: С.В. Кузьмін і інш. — Мн.:БелЭн, 1992. — 636 с.