Джота дзі Бандонэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др r2.7.1) (робат Дадаем: lv:Džoto di Bondone
Радок 57: Радок 57:
[[la:Giottus Bondonis]]
[[la:Giottus Bondonis]]
[[lt:Giotto di Bondone]]
[[lt:Giotto di Bondone]]
[[lv:Džoto di Bondone]]
[[nl:Giotto di Bondone]]
[[nl:Giotto di Bondone]]
[[nn:Giotto di Bondone]]
[[nn:Giotto di Bondone]]

Версія ад 19:24, 18 чэрвеня 2011

Статуя Джота ў Фларэнцыі

Джота ды Бандонэ, Джота (італ.: Giotto di Bondone; 1266 або 1267, Коле-ды-Веспіньяна(?), Італія — 8.1.1337) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.

Вучыўся, верагодна, у майстэрні Чымабуэ. Працаваў пераважна ў Падуі і Фларэнцыі. 3 імем Джота ды Бандоне звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва 13 ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і творамі П'етра Каваліні вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота. У 1304-06 ён стварыў вядомыя размалёўкі капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі. У пач. 14 ст. Джота ды Бандоне выканаў размалёўкі ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «Мадонна Аньісанці» (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўках капэл Перуцы (каля 1320) і Бардзі (1320-25) у фларэнційскай царкве Санта-Крочэ дасягнуў арганічнай сувязі з архітэкгурай, стрыманасці каларьггу і манументальнасці вобразаў. Аўтар праекта кампанілы (званіцы) фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (будаўніцтвава пачата ў 1334).

Галерэя


Літаратура

  • Previtali, G. Giotto e la sua bottega. Milano. 1967.