Легенда аб Палемоне: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: zh:帕莱莫尼德家族 |
др r2.7.1) (робат дадаў: ja:パレモナス朝 |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
[[en:Palemonids]] |
[[en:Palemonids]] |
||
[[fi:Palemonit]] |
[[fi:Palemonit]] |
||
[[ja:パレモナス朝]] |
|||
[[lt:Palemono dinastija]] |
[[lt:Palemono dinastija]] |
||
[[pl:Palemonowicze]] |
[[pl:Palemonowicze]] |
Версія ад 20:47, 18 чэрвеня 2011
Шаблон:Вызнч: легенда пра паходжанне літоўскіх князёў ад рымскіх арыстакратаў. Упершыню выкладзена ў летапісным зводзе «Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» (1520-я гг.), паўторана (у варыянтах) Міхалонам Літвінам і інш.
Паводле легенды, 500 сем'яў рымскай знаці уцяклі марскім шляхам у Жмудзь ад жорсткасцяў імператара Нерона (версія Хронікі ВКЛ), альбо ад Атылы, які у 452 годзе узяў у аблогу Аквілею (версія Хронікі Быхаўца). На чале эмігрантаў быў родзіч Нерона Шаблон:Вызн2—Шаблон:Вызн2, а яго сын Шаблон:Вызн2 (эпанім Каўнаса) заснаваў дынастыю літоўскіх князёў, да якой належаў і заснавальнік ВКЛ Міндоўг. Сама назва «Літва» у легендзе выводзіцца ад лацінскага слова lituus: «труба, ваенны сігнальны ражок».
Ацэнкі
Навуковае абгрунтаванне непраўдападобнасці легенды было выказана яшчэ М. Улашчыкам. Мяркуецца, што гэтая легенда, як і наогул большасць легенд, мелася служыць новым грамадска-палітычным мэтам літоўскай арыстакратыі, якія аформіліся ў пачатку 16 ст., а таксама сведчыла аб патрэбе этнічнага самавызначэння літоўцаў. Наяўнасць рымскіх продкаў узносіла літоўцаў над іншымі народамі, служыла іх нацыянальнаму гонару. Апроч таго, згодна з легендай літоўцы вялі свой радавод ад каталіцкага Захаду і не мелі нічога супольнага з Усходам (Руссю).[1]
Магчымыя крыніцы
На падставе параўнання тэкстаў выказвалася меркаванне, што адной з літаратурных крыніц легендарнай часткі Хронікі ВКЛ магла паслужыць польская версія рамана «Александрыя»[2].