Пціч (рака): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: шаблон
Радок 21: Радок 21:


== Асноўныя прытокі ==
== Асноўныя прытокі ==
'''Справа''': [[Рака Шаць|Шаць]], [[Рака Даколька|Даколька]], [[Рака Арэса|Арэса]], [[Рака Асачанка|Асачанка]]. '''Злева''': [[Рака Нератоўка|Нератоўка]], [[Рака Няслаўка|Няслаўка]].
'''Справа''': [[Рака Шаць|Шаць]], [[Рака Зарудзеча|Зарудзеча]], [[Рака Даколька|Даколька]], [[Рака Арэса|Арэса]], [[Рака Асачанка|Асачанка]]. '''Злева''': [[Рака Нератоўка|Нератоўка]], [[Рака Няслаўка|Няслаўка]].


== На рацэ ==
== На рацэ ==

Версія ад 15:12, 21 чэрвеня 2011

Пціч
Рака Пціч у Акцябрскім раёне
Рака Пціч у Акцябрскім раёне
Характарыстыка
Даўжыня 421 км
Басейн 9 470 км²
Расход вады 49,7 м³/с
Вадацёк
Выток Беларусь
 • Каардынаты 53°51′22″ пн. ш. 27°07′23″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Каардынаты 52°08′45″ пн. ш. 28°51′41″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]

Краіна
physical
Пціч (рака)
Пціч (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пціч — рака ў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 421 км. Вадазбор 9470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 49,7 м³/с. Агульнае падзенне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

Справа: Шаць, Зарудзеча, Даколька, Арэса, Асачанка. Злева: Нератоўка, Няслаўка.

На рацэ

Гарадскія пасёлкі: Глуск, Капаткевічы. Вадасховішчы: Воўчкавіцкае.

Агульнае

Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад в. Нарэйкі Дзяржынскага р-на, вусце за 1 км на ўсход ад в. Багрымавічы Петрыкаўскага р-на. Верхняе цячэнне ў межах Мінскага ўзвышша, сярэдняе — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, ніжняе — на нізіне Прыпяцкае Палессе. Разводдзе ў канцы сакавіка, у верхнім цячэнні каля 40 сутак, у ніжнім 84 сутак. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Свіслач праз Цітаўку і Трэмлю. Каля в. Лучыца Петрыкаўскага р-на (60 км ад вусця) найболыпы расход вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915).

Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 участкі: верхні (ад вытоку да в. Дараганава Асіповіцкага р-на, 203 км) і ніжні (ад в. Дараганава да вусця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапецападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Пойма двухбаковая, яе шырыня да в. Гарадзішча Мінскага р-на ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля в. Пясчанка Асіповіцкага р-на да 5 км.

Рэчышча свабодна меандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць астравы. Яго шырыня ў верхнім цячэнні да вусця р. Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у ніжнім цячэнні 45—70 м.

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.


Шаблон:MinskObl-geo-stub