Сцяг ЗША: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Мяняем: br:Banniel ar Stadoù-Unanet
др r2.6.1) (робат змяніў: fa:پرچم ایالات متحده آمریکا
Радок 29: Радок 29:
[[et:Ameerika Ühendriikide lipp]]
[[et:Ameerika Ühendriikide lipp]]
[[eu:Ameriketako Estatu Batuetako bandera]]
[[eu:Ameriketako Estatu Batuetako bandera]]
[[fa:پرچم آمریکا]]
[[fa:پرچم ایالات متحده آمریکا]]
[[fi:Yhdysvaltain lippu]]
[[fi:Yhdysvaltain lippu]]
[[fo:Flagg Sambandsríkið Amerika]]
[[fo:Flagg Sambandsríkið Amerika]]

Версія ад 04:35, 24 чэрвеня 2011

Сцяг ЗША

Дзяржаўны сцяг ЗША, вядомы таксама як зорна-паласаты сцяг (анг. Stars and Stripes) — афіцыйны дзяржаўны сімвал ЗША (нараўне з Вялікай пячаткай і гімнам).

Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з сямю чырвонымі і шасцю белымі гарызантальнымі палосамі, якія чаргуюцца. У кантоне цёмна-сіняга колеру - 50 пяціканцовых зорак белага колеру. 13 палос - 13 калоній, якія ўтварылі незалежную дзяржаву (Нью-Гемпшыр, Масачусетс, Род-Айленд, Канектыкут, Дэлавэр, Мэрылэнд, Вірджынія, Паўночная Караліна, Паўднёвая Караліна, Джорджыя, Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсыльванія). Сіні прамавугольнік з левага боку сімвалізуе Саюз. Колькасць зорак у сінім полі адпавядае ліку штатаў (у цяперашні час іх 50). Чырвоны колер увасабляе цягавітасць і доблесць; цёмна-сіні - стараннасць, справядлівасць, пільнасць; белы - нявіннасць і чысціню. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 10:19.

Сцяг мяняўся з цягам часу ў залежнасці ад колькасці штатаў, якія складалі Саюз. Новая зорка дадаецца да сцяга 4 ліпеня пасля ўваходжання ў саюз новага штата. Колькасць палос застаецца нязменным; адзінае выключэнне - сцяг 1795-1818 гг., калі разам з двума зоркамі былі дададзеныя яшчэ і 2 паласы (пазней прыбраныя).