Ван-Дымен: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ru:Ван-Димен (залив)
Xqbot (размовы | уклад)
др робат дадаў: be-x-old:Ван-Дымэн (заліў)
Радок 46: Радок 46:
[[Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна]]
[[Катэгорыя:Залівы Індыйскага акіяна]]


[[be-x-old:Ван-Дымэн (заліў)]]
[[en:Van Diemen Gulf]]
[[en:Van Diemen Gulf]]
[[es:Golfo de Van Diemen]]
[[es:Golfo de Van Diemen]]

Версія ад 13:53, 25 чэрвеня 2011

Ван-Дымен
11°49′ пд. ш. 131°57′ у. д.HGЯO
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Залі́ў Ван-Ды́мен (англ.: Van Diemen Gulf) — заліў у паўночнай частцы Аўстраліі, размешчаны паміж паўвостравамі Арнем-Ленд, Коберг і востравам Мелвіл. У заходняй частцы злучаны пралівам Кларэнс з залівам Бігл, які з'яўляецца часткай Тыморскага мора. У паўночнай частцы (паміж паўвостравам Коберг і востравам Мелвіл) злучаны пралівам Дандас з Арафурскім морам. Агульная плошча заліва складае каля 14 тысяч км2. У заліў упадаюць рэкі Мэры, Адэлейд, Саўт-Алігейтар, Іст-Алігейтар.

Заліў быў адкрыты ў 1644 годзе галандскім падарожнікам Абелем Тасманам, які назваў яго ў гонар Антоні ван Дымена, генерал-губернатара галандскіх калоній у Ост-Індыі. У 1802 годзе быў даследаваны брытанскім мараплаўцам Мэцью Фліндэрсам.[1]

Зноскі

  1. Van Diemen Gulf (англ.). Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009.

Спасылкі