Вада: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.6.1) (робат дадаў: kk:Cу
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат выняў: arz:مايه (deleted)
Радок 51: Радок 51:
[[ar:ماء]]
[[ar:ماء]]
[[arc:ܡܝܐ]]
[[arc:ܡܝܐ]]
[[arz:مايه]]
[[ast:Agua]]
[[ast:Agua]]
[[ay:Uma]]
[[ay:Uma]]

Версія ад 22:08, 6 ліпеня 2011

Вад · , або дыяксід вадароду (H2O) — найпрасцейшае ўстойлівае злучэнне вадароду з кіслародам.

71 % — Н2O

Старажытныя філосафы лічылі ваду адным з чатырох першасных элементаў. Такія ўяўленні існавалі і ў Сярэднявеччы. Утварэнне вады пры згаранні вадароду было даведзена Г. Кавендзішам (1781). Хімічная формула была канчаткова ўстаноўленая С. Каніцара (1860).

Фізіка

Фізічна пры нармальных умовах: празрыстая бясколерная (у тоўстым слоі блакітная) вадкасць, без паху і смаку. Тэмпература замярзання 0 °C, кіпення 100 °C. Найбольшая шчыльнасць 1000 кг/м³ (пры 4 °C). Распад малекул адбываецца пры 1000 °C.

Пры павялічэнні або памяншэнні тэмпературы ў вадкім стане шчыльнасць памяншаецца. Пры наяўнасці ў вадзе раствораных нелятучых злучэнняў (як соль ці цукар) ціск пары і тэмпература замярзання паніжаюцца, а тэмпература кіпення павышаецца.

Чыстая вада слаба праводзіць электрычны ток, але робіцца добрым правадніком пры растварэнні ў ёй нават невялікіх колькасцяў іонных рэчываў.

Хімія

Вада мае амфатэрныя якасці (можа выступаць і як кіслата, і як аснова).

Вада з'яўляецца добрым растваральнікам, асабліва для іонных сувязяў, і для многіх кавалентных злучэнняў, неметалаў, соляў, вокісаў).

Актыўна рэагуе з металамі. Акісляе металы, вышэйшыя за волава ў электрахімічным радзе напружанняў, удзельнічае такім чынам у працэсах карозіі.

Дзейнічае як аднаўляльнік у шэрагу біяхімічных працэсаў, у т.л. пры фотасінтэзе.

Удзельнічае таксама ў рэакцыях кіслотна-асноўных, гідратацыі, гідролізу.

У прыродзе

Найбольш распаўсюджанае хімічнае злучэнне на Зямлі. Агульная маса вады на планеце дасягае 1018 т, і ёю пакрытыя каля 4/5 зямной паверхні. Неабходнае рэчыва для існавання жыцця. Чалавечае цела на 2/3 складаецца з вады, пераважна з вады складаюцца шмат якія харчовыя прадукты. Прэсная вада складае каля 3 % зямных запасаў, з гэтага каля 80 % недаступныя для выкарыстання, бо знаходзяцца ў палярных шапках.

Адметнасці

Адзінае хімічнае злучэнне, якое ў прыродных умовах існуе ў трох агрэгатных станах: вадкасці, цвёрдага рэчыва (лёд) і газу (вадзянай пары).

Вада мае шэраг досыць незвычайных для хімічных рэчываў асаблівасцяў, напрыклад, досыць высокія тэмпературы замярзання і кіпення, высокі каэфіцыент паверхневага нацягнення, найбольшую шчыльнасць у вадкім агрэгатным стане, большую за шчыльнасць у цвёрдым. Гэта тлумачыцца існаваннем у вадзе вадародных сувязяў, якія звязваюць малекулы між сабой як у вадкім так і ў цвёрдым станах. Вада з'яўляецца кавалентным малекулярным злучэннем.

Гл. таксама

Літаратура

  • Michael Freemantle. Chemistry in Action. London, Macmillan Education, 1987. У выданні: Фримантл М. Химия в действии. В 2-х ч. : Пер. с англ. — М.: Мир, 1991. ISBN 5-03-000935-3. Т.2 С.51—54.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA