Шарль Месье: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[File:Charles Messier.jpg|thumb|Шарль Месье]]
'''Шарль Месье''' (фр. Charles Messier; [[26 чэрвеня]] [[1730]], Бадонвілер, [[Латарынгія]] - [[12 красавіка]] [[1817]], [[Парыж]]) — французскі астраном, член Парыжскай Акадэміі навук (1770).
'''Шарль Месье''' (фр. Charles Messier; [[26 чэрвеня]] [[1730]], Бадонвілер, [[Латарынгія]] - [[12 красавіка]] [[1817]], [[Парыж]]) — французскі астраном, член Парыжскай Акадэміі навук (1770).



Версія ад 19:03, 8 ліпеня 2011

Шарль Месье

Шарль Месье (фр. Charles Messier; 26 чэрвеня 1730, Бадонвілер, Латарынгія - 12 красавіка 1817, Парыж) — французскі астраном, член Парыжскай Акадэміі навук (1770).

Месье сістэматычна вёў пошукі новых камет. У 1763-1802 гадах ён адкрыў 13 камет, у тым ліку кароткаперыядычную камету D/1770 L1 (старое абазначэнне 1770 I), названую пазней імем Лекселя. Ён таксама склаў каталог туманнасцяў і зорных скопішчаў, які атрымаў імя астранома. Першае выданне каталога выйшла ў 1774 годзе і ўтрымлівала 45 аб'ектаў. Другое выданне каталога (1781) ўтрымлівала 103 аб'екты. Сучасная яго версія змяшчае 110 аб'ектаў, з якіх больш за 60 адкрыта самім Месье.