Шэрая шкала: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ru:Серая шкала
др дадана Катэгорыя:Адценні (праз HotCat)
Радок 84: Радок 84:


[[Катэгорыя:Адценні шэрага колеру]]
[[Катэгорыя:Адценні шэрага колеру]]
[[Катэгорыя:Адценні]]


[[ar:تدرج رمادي]]
[[ar:تدرج رمادي]]

Версія ад 23:03, 12 ліпеня 2011

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Шэрая шкала (Grayscale) — адценні шэрага колеру, размешчаныя ў выглядзе табліцы ў якасці эталонаў яркасці белага колеру. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць ступеньчатую выяву раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў. Шырока ўжываецца ў колеразнаўстве і каларыстыцы, для ацэнкі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканаванні, пры капіравальных і друкарскіх працэсах (паліграфія).

4096 узроўняў шэрага

Формы рэалізацыі шэрай шкалы

Шэрая шкала — гэта кантрольная выява раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў, вырабленых на празрыстай ці непразрыстай аснове і прызначанае для адзнакі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканіраванни, капіравальных і друкарскіх працэсах. Значэнні яркасці шэрай шкалы нярэдка выражаюць у працэнтах, пры гэтым 0 % прадстаўляе белы колер (адсутнасць чорнага пігмента на белым фоне), 100 % — чорны колер (плашчак глыбокага чыста-чорнага пігмента).

У камп'ютэрным уяўленні шырока распаўсюджаная шэрая шкала выкарыстоўвае на кожны піксел выявы адзін байт (8 біт) інфармацыі. Такая шкала перадае 256 адценняў (градацый) шэрага колеру, ці яркасці (значэнне 0 уяўляе чорны колер, а значэнне 255 — белы).

Шэрая шкала адлюстроўвае інтэнсіўнасць святла ў кожным пікселі бачнай часткі электрамагнітнага спектру (гл. бачнае святло).

Каляровая фатаграфія Фатаграфія ў адценнях шэрага Фатаграфія ў выглядзе набору чорных і белых пікселяў
На фатаграфіях: каляровая выява, выява ў градацыях шэрага, растравая чорна-белая выява.

Ужыванне

Шэрая шкала выкарыстоўваецца пры канвертаванні выяў у градацыях шэрага ў каляровую мадэль. Бо шэрая шкала размяшчаецца на дыяганалі ў каляровым кубе мадэлі RGB, то кожны складнік атрымлівае аднолькавыя значэнні, роўныя значэнням адценняў шэрага.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

  • ГОСТ Р ИСО 105-А02-99 — Материалы текстильные. Определение устойчивости окраски. Часть А02. Серая шкала для оценки изменения окраски