Экліптыка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Экліптыка''' — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гада...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:58, 14 ліпеня 2011

Экліптыка — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца. Сучаснае, больш дакладнае вызначэнне экліптыкі - перасек нябеснай сферы плоскасцю арбіты барыцэнтра сістэмы Зямля-Месяц.

З-за таго, што арбіта Месяца нахіленая адносна экліптыкі і з-за кручэння Зямлі вакол барыцэнтра сістэмы Месяц-Зямля, плюс да таго ж дзякуючы турбацыі арбіты Зямлі ад іншых планет, сапраўднае Сонца не заўсёды знаходзіцца сапраўды на экліптыцы, але можа адхіляцца на некалькі секунд дугі. Можна сказаць, што па экліптыцы праходзіць шлях «сярэдняга Сонца».