Тураўскае княства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат змяніў: ru:Туровское княжество
др r2.7.1+) (робат дадаў: fr:Principauté de Tourov et Pinsk
Радок 38: Радок 38:
[[be-x-old:Тураўскае княства]]
[[be-x-old:Тураўскае княства]]
[[en:Principality of Turov and Pinsk]]
[[en:Principality of Turov and Pinsk]]
[[fr:Principauté de Tourov et Pinsk]]
[[lt:Turovo-Pinsko kunigaikštystė]]
[[lt:Turovo-Pinsko kunigaikštystė]]
[[pl:Księstwo Turowskie]]
[[pl:Księstwo Turowskie]]

Версія ад 15:38, 20 ліпеня 2011

Тураўскае княства, Турава-Пінскае княства — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў Х ст. вакол Турава (цяпер горад у Гомельскай вобласці).

Пачатак княства

З рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў. Гэта яшчэ не было ўласна княства, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». На чале яго стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі. Затым племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства.

Тураўскія князі

Цесная сувязь Турава з Кіевам вызначала тое, хто займаў тураўскі пасад. Кіеў звычайна глядзеў на Тураў як на сваю воласць, і кіеўскі князь аддаваў яго свайму родзічу. Так у 1120-х гг. у Тураве сеў князь Вячаслаў (сын Уладзіміра Манамаха). Пасля смерці кіеўскага князя Мсціслава ён спрабаваў завалодаць Кіевам, аднак не здолеў. А ў 1142 кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч парушыў цэласнасць Тураўшчыны, раздаўшы сваякам тураўскія гарады Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачоў і Чартарыйск. Аднак пасля смерці Усевалада князь Вячаслаў вярнуў у склад Тураўскай дзяржавы адабраныя раней гарады. Больш за тое, ён нават захапіў Уладзімір-Валынскі. За гэта Кіеў неадкладна ўчыніў расправу над Туравам, пасад якога заняў сын кіеўскага князя Яраслаў Ізяславіч.

Пасля Вячаслава Уладзіміравіча тураўскія князі часта мяняліся. Калі ўладзіміра-суздальскі князь Юры Даўгарукі займаў кіеўскі стол, ён аддаваў Тураў сваім сынам Андрэю і Барысу. Адсутнасць свайго сталага княскага роду была не на карысць Тураўшчыне. У прыватнасці, з гэтай прычыны Тураўская зямля і далей страчвала свае тэрыторыі. Прыкладам, у 1115 годзе Мазыр перайшоў у склад Кіеўшчыны, Берасце ж падпарадкавалі галіцка-валынскія князі.

Нарэшце ў 1158 тураўскі пасад самастойна заняў Юрый Яраславіч. Кіеў неадкладна запатрабаваў ад яго пакоры, і калі князь не паслухаўся, — рушыў на расправу. Да Турава прыйшла кааліцыя, у якой апрача кіеўскіх былі смаленскія, галіцкая, луцкая і полацкая дружыны. Дзесяць тыдняў доўжылася аблога, пад час якой абаронцы не толькі добра бараніліся на гарадскіх сценах, але нават рабілі вылазкі. А калі ў кааліцыйным войску пачаўся паморак коняў, яно мусіла зняць аблогу і сысці. Другі па важнасці горад Тураўскай зямлі Пінск таксама здолеў адбіцца.

Абараніўшы свайго князя, Тураў заваяваў незалежнасць. Юры Яраславіч стаў першым князем мясцовай, тураўскай дынастыі. Калі ў 1162 пасля нападу хаўруснікаў Кіева і сутычкі, з якой тураўцы зноў выйшлі пераможцамі, Кіеў падпісаў з Туравам пагадненне аб міры, самастойнасць Турава атрымала афіцыйнае прызнанне.

У часы раздробленасці

У другой палове ХІІ ст. Тураўская зямля перажыла працэс драблення. Сыны Юрыя Яраславіча падзялілі яе на некалькі ўдзелаў, сярод якіх асаблівае значэнне стаў набываць Пінск. З 1180-х гг. вылучылася асобная дынастыя пінскіх князёў.

На пачатку ХІІІ ст. турава-пінскія князі знаходзіліся ў залежнасці ад галіцка-валынскіх. Вядома, што каб вызваліцца ад гэтай залежнасці яны ішлі на саюз з Літвою. Але летапісных звестак пра турава-пінскія землі гэтага часу вельмі мала.

У складзе ВКЛ

Пры князі Гедыміне Турава-Пінская зямля увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). У 1330-х гг. у Пінскай зямлі ўжо сядзеў Нарымонт (Глеб) Гедымінавіч. Праўда ў Тураве і Гарадку яшчэ доўга заставаліся мясцовыя Рурыкавічы. Пісьмовыя крыніцы не падаюць фактаў гвалтоўнага падпарадкавання ці барацьбы з мясцовымі князямі або насельніцтвам. Праўдападобна, што гэтыя землі былі далучаны да ВКЛ добраахвотна.

Гл. таксама

Літаратура

  • Ермаловіч М. І. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяд. Мн., 1990.
  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.