Ваганні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 57: Радок 57:
[[zh:振动]]
[[zh:振动]]



[[Катэгорыя:Тэорыя хваляванняў]]
[[Катэгорыя:Тэорыя ваганняў]]

Версія ад 00:18, 22 ліпеня 2011

Вага́нні – працэс, працягам якога сістэма перыадычна праходзіць праз адно і тое ж мноства станаў. Гэтае мноства станаў называюць фазамі.

Функцыя стану сістэмы, якая вагаецца, з'яўляецца перыядычнай. Справядліва і адваротнае: калі функцыя стану сістэмы ў нейкім працэсе з'яўляецца перыядычнай (гэта значыць, што існуе такі адрэзак часу T, што f(t + T) = f(t)), то гэты працэс з'яўляецца ваганнем.

Адрэзак часу T, праз які паўтараюцца фазы ваганняў, называюць перыядам ваганняў. Велічыня, адваротная да T, завецца чашчынёй ваганняў:

Частата ваганняў паказвае, колькі поўных ваганняў адбываецца за адзінку часу.

Найпрасцейшым відам ваганняў з'яўляюцца гарманічныя ваганні. Любы іншы від ваганняў можна прадставіць сумаю гарманічных ваганняў (гл. рад Фур'е).