Андэрс Берынг Брэйвік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
LaaknorBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: en, fa, nl, sv, tr, uk змяніў: pt
др r2.7.1+) (робат дадаў: zh:安德斯·贝林·布雷维克
Радок 35: Радок 35:
[[uk:Андерс Беринг Брейвік]]
[[uk:Андерс Беринг Брейвік]]
[[ur:اینڈرز بحرینگ بریوک]]
[[ur:اینڈرز بحرینگ بریوک]]
[[zh:安德斯·贝林·布雷维克]]

Версія ад 23:35, 24 ліпеня 2011

Файл:Anders Behring Breivik (Facebook portrait in suit).jpg
Андэрс Берынг Брэйвінг

Андэрс Берынг Брэйвік (нарв.: Anders Behring Breivik, нар. 13 лютага 1979) — нарвежскі грамадзянін і ініцыятар выбуху ва ўрадавым квартале Осла і нападу на палітычны маладзёжны лагер Нарвежскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 года, хоць дагэтуль невядома ці дзейнічаў ён адзін[1][2][3]. Паводле сведчванняў, 22 ліпеня 2011 года ён даехаў да маладзёжнага лагера на востраве Утоя і пераапрануты ў форму паліцэйскага адкрыў страляніну без разбору па ўдзельніках мерапрыемства. Колькасць забітых у выніку напада склала 84 чалавекі[4].

Яго таксама звязваюць з выбухам начыненай выбухоўкаю машыны, які меў месца ва ўрадавым квартале Осла за дзьве гадзіны да інцыдэнта на востраве. Ён быў арыштаваны адразу пасля ўчыненага замаху на маладзёжны лагер і цяпер знаходзіцца пад паліцэйскім наглядам. У часе затрымання быў паранены[5]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ультраправага экстрэміста[6]. Паводле Reuters і BBC намеснік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсен апісаў падазраванага як «хрысціянскага фундаменталіста»[7][8].

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камерцыйнай школе Осла і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансерватыўным нацыяналістам[3][9]. Таксама ён з'яўляецца былым сябрам Партыі прагрэса Нарвегіі (FrP) і яе маладзёжнага крыла FpU. Паводле дзейнага лідара FpU Ова Ванебо, Брэйвік быў досыць ініцыятыўным у першай палове 2000-х, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненне жорсткасці сваіх поглядаў[10]. У шматлікіх сацыяльных медыа ён вызнаваў сабе прыхільнікам нарвежскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрландскага палітыка Герта Вільдэрса[11] і сацыяльна-ліберальнага філосафа Джона Сцьюарта Міла[3][12]. У якасці сваіх зацікаўленасцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансерватыўную палітыку і масонства»[13]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Сцьюарта Міла: «Адзін чалавек з верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[13], датаваны 17 ліпеня.

Паводле газеты VG раней ён не меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэння правілаў дарожнага руху[3]. Паводле той жа газеты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осла[3], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[14]. Выказваліся меркаванні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцця вялікай колькасці штучных угнаенняў і іншых хімічных рэактываў для стварэння аміячнай селітры[3]. Паводле Reuters, у маі фірме Брэйвіка было прададзена шэсць тон угнаенняў[15].

Зноскі

  1. Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene (нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011.
  2. Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 ліпеня 2011). Праверана 22 July 2011.
  3. а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett (нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011.
  4. Police: At least 80 killed in Norwegian youth camp shooting. BBC News (23 ліпеня 2011).
  5. Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя (руск.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  6. J. David Goodman. At Least 80 Are Dead in Norway Shooting. The New York Times (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  7. Norway police say 84 killed in Utoeya shooting. Reuters (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  8. Scores killed in Norway attack. BBC (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  9. Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011.
  10. Eivind Fondenes, Kathleen Buer. Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet (нарв.). TV2 nyhetene (23 ліпеня 2011).
  11. Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq. HLN.BE news (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.
  12. Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark (нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011.
  13. а б Нарвегія: 91 чалавек загінуў ад рук ультраправага экстрэміста. Наша Ніва (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011.
  14. Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret (нарв.). Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (18 мая 2009). Праверана 22 July 2011.
  15. Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 ліпеня 2011). Праверана 23 July 2011.