Жак-Луі Давід: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.2) (робат дадаў: be-x-old:Жак-Люі Давід
Радок 17: Радок 17:
[[arz:چاك لوي دافيد]]
[[arz:چاك لوي دافيد]]
[[az:Jak-Lui David]]
[[az:Jak-Lui David]]
[[be-x-old:Жак-Люі Давід]]
[[bg:Жак-Луи Давид]]
[[bg:Жак-Луи Давид]]
[[ca:Jacques-Louis David]]
[[ca:Jacques-Louis David]]

Версія ад 02:26, 26 ліпеня 2011

Давід. Аўтапартрэт (1794)

Жак-Луі Давід (фр. Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж - 29 снежня 1825, Брусель) — францускі мастак, заснавальнік французскага неакласіцызму.

У 1775-1780 навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 абраны членам Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп'ерам. З'яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.