Марочна (балота): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Крыніцы: DEFAULTSORT:Марочна
Радок 35: Радок 35:
===Крыніцы ===
===Крыніцы ===
*{{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
*{{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
* [http://www.ptushki.org/whatwedo/tvp_t/tvp/marochna.html Балота Марочна]

{{DEFAULTSORT:Марочна}}
[[Катэгорыя:Балоты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Балоты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак]]
[[Катэгорыя:Тэрыторыі, важныя для птушак]]

Версія ад 12:03, 27 ліпеня 2011

Файл:Балота Марочна
Балота Марочна

Шаблон:Вызнч – адно з трох буйнейшых верхавых балот, якія захаваліся ў натуральным стане на Палессі пасля асушальнай меліярацыі. Гэта самае старажытнае балота Беларусі – яго фарміраванне пачалося каля 10 тысяч гадоў назад. Большасць балотных масіваў, якія знаходзяцца навокал яго, зараз асушана для здабычы торфу.

Агульнае становішча

У балота не ўпадае ніводнай рэчкі, і воднае забеспячэнне ажыццяўляецца за кошт атмасферных ападкаў. Амаль з усіх бакоў балота абкружана лясамі. Па краях балота размешчана некалькі масіваў унікальных старых ельнікаў. Іх цэннасць заключаецца ў тым, што яны ўяўляюць сабой абасобленыя астравы на значнай адлегласці ад мяжы суцэльнага распаўсюджання елкі. Ва ўсходняй і цэнтральнай частках балота знаходзіцца шэраг буйных парослых лесам мінеральных астравоў. Таўшчыня тарфяной залежы больш 2 метраў. Пераважаюць верхавы і пераходны тыпы балот.

На большай частцы балота гідралагічны рэжым блізкі да натуральнага – узровень грунтовых водаў у гады з сярэдняй абваднёнасцю блізкі да нуля, а яго ваганні складаюць + 20 см. У пачатку 1950-х гадоў на балоце было пракопана некалькі асушальных каналаў агульнай даўжынёй каля 20 км, якія да нашага часу паспяхова дрэнуюць балота. У паўночнай частцы балота гідралагічны рэжым цалкам парушаны ў выніку здабычы торфу.

Флора і фауна

Нягледзячы на парушэнне гідралагічнага рэжыму, на балоце захавалася тыповая для пераходных і верхавых балот біяразнастайнасць. Тут выяўлена 157 відаў наземных хрыбетных жывёл, сярод якіх 30 відаў млекакормячых, 112 відаў птушак (100 відаў гняздуюцца, 12 адзначаюцца пад час міграцыі), 7 — паўзуноў і 8 — земнаводных.

Прыродаахоўная каштоўнасць угоддзя вызначаецца, у першую чаргу, наяўнасцю на гнездаванні шэрагу рэдкіх і ахоўваемых відаў птушак, якія занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу і маюць высокі еўрапейскі ахоўны статус (SPEC): шэры журавель Grus grus, чорны бусел (Ciconia nigra), палявы лунь (Circus cyaneus), арол-вужаед (Circaetus gallicus), сокал-пустальга (Falco tinnunculus), сокал-кабец (Falco subbuteo), вялікі грыцук (Limosa limosa), вялікі кулён (Numenius arquata), беласпінны (Dendrocopos leucotos) і жоўтагаловы (Picoides tridactylus) дзятлы.

У межах балотнага масіву і па яго перыферыі адзначаны амаль усе буйныя абарыгенныя капытныя — лось Alces alces, дзік Sus scrofa і казуля Capreolus capreolus. Іх колькасць невысокая, што абумоўлена асаблівасцямі біяцэнатычнай структуры гэтай тэрыторыі. У ельніках, якія прымыкаюць да балота, адзначаны рэдкі для Палескага рэгіёна заяц-бяляк Lepus timidus. Такім чынам, тэрыторыя з’яўляецца адным з самых паўднёвых участкаў распаўсюджання гэтага віду.

З ахоўваемых у Беларусі жывёл зарэгістраваны еўрапейская рысь Felis linx, барсук Meles meles, балотная чарапаха Emys orbicularis і мядзянка Coronella austriaca. Даволі верагодным выглядае і пражыванне ў заказніку ахоўваемых відаў кажаноў, аднак даследаванні гэтай групы млекакормячых не праводзіліся.

У складзе флоры выяўлена 5 відаў дзеразы, 6 хвашчоў, 8 папаратнікаў, 3 голанасенных і 527 пакрытанасенных раслін. З іх 7 відаў занесены у нацыянальную Чырвоную кнігу — кадзіла сармацкае (Mellitis sarmatica), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), лікападыела заліваемая (Lycopodiella inundata), жаўтазель германскі (Genista germanica), расніца прамежкавая (Drosera intermedia), асака малакветкавая (Сarex pauciflora), вярба чарнічная (Salix myrtilloides). Востракільніца чарнеючая (Lembotropis nigricans), плывунец прамежкавы (Utricularia intermedia), чысцік прамы (Stachys recta), вярба лапландская (Salix lapponum) занесены ў Спіс прафілактычнай аховы Чырвонай кнігі РБ.

Збор журавін на адным з буйнейшых журавіннікаў — балоце Марочна, — з’яўляецца важнай крыніцай прыбытку для больш чым 5000 сем’яў, якія жывуць у навакольных вёсках.

Неспрыяльныя фактары

  • Асноўнымі неспрыяльнымі фактарамі, якія ўздзейнічаюць на натуральныя прыродныя супольніцтвы ўгоддзя, з’яўляюцца здабыча торфу, звязанае з ім змяненне гідралагічнага рэжыму, пажары і высечка лясоў.
  • Торфараспрацоўка і змяненне гідралагічнага рэжыму. З поўначы да ўгоддзя прымыкае ўчастак торфапрадпрыемства “Глінка”. У бліжэйшы час да яго плануецца далучыць яшчэ дзве пляцоўкі агульнай плошай 160 га і буферную зону плошчай 40 га, якая будзе непасрэдна прылягаць да межаў патэнцыяльнай ТВП. Глыбіня меліярацыйных каналаў па перыметру торфараспрацоўкі складае 3-3,5 м, шырыня – 4,0-5 м. У вясенне-летні перыяд узровень вады ў іх на 2,5 м ніжэй паверхні глебы.
  • Асушэнне тэрыторыі ў выніку работы торфапрадпрыемства прывяло да цэлага шэрагу адмоўных вынікаў: на плошчы каля 500 га адбылася замена асакова-сфагнавых асацыяцый верасовымі; на ўсім балотным масіве значна знізілася колькасць цецерука; амаль цалкам зніклі калоніі вялікага кулёна (у 1980 г. - 45 пар, у 2003 г. – 3 пары); на парушанай тэрыторыі зніклі ахоўваемыя віды птушак – шэры журавель, малы арлец і арол-вужаед, звычайныя ў аналагічных натуральных біятопах на поўдні масіва; на трансфармаваных участках практычна цалкам зніклі рэліктавыя травяністыя асацыяцыі шэйхцэрыі балотнай і чаротніка белага, а таксама рэдкая і ахоўваемая ў Беларусі асака малакветкавая, у той час як у натуральных балотных біятопах яны па-ранейшаму сустракаюцца. Асабліва моцна дэградзіравала балотная расліннасць у 100-метровай паласе ўздоўж торфапляцоўкі. Высыханне верхняга слою глебы месцамі прывяло да ўтварэння адкрытых, цалкам пазбаўленых травяністай расліннасці ўчасткаў.
  • Высечка лясоў. Высокаўзроставыя лясы, перспектыўныя ў сэнсе высечкі, размешчаны альбо па перыферыі балотнага масіву, альбо па астравах сярод балота. Гэтыя лясы з’яўляюцца рэзерватамі для цэлага шэрагу рэдкіх відаў жывёл і раслін, што неабходна ўлічваць пры вядзенні гаспадарчай дзейнасці.
  • Пажары на тэрыторыі балотнага масіву адносяцца да адной з найбольш істотных пагроз. За апошнія дзесяцігоддзі яны ўзнікалі тут даволі рэгулярна і ахоплівалі плошчы ў некалькі соцень гектараў. Пажары прывялі да высыхання сасны на балоце, месцамі да парушэння наглебавага покрыва, і, адпаведна, да зніжэння біялагічнай разнастайнасці. Асноўная прычына ўзнікнення тарфяных пажараў – зніжэнне ўзроўню грунтовых вод.

Крыніцы

  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org