Дайнава (рэгіён): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат Дадаем: en:Yotvingia, pl:Jaćwież |
др выдалена Катэгорыя:Балцкія землі (праз HotCat) |
||
Радок 8: | Радок 8: | ||
{{Вобласці Старажытнай Прусіі}} |
{{Вобласці Старажытнай Прусіі}} |
||
[[Катэгорыя:Балцкія землі]] |
|||
[[de:Sudauen]] |
[[de:Sudauen]] |
Версія ад 20:59, 27 ліпеня 2011
Дайнава (Дайнова), Судавія (Судава, Судува), Яцвезь (Ятвезь, Яцвягія, Ятвягія) (літ.: Dainava) — гістарычная вобласць у Літве і на паўночным захадзе Беларусі.
Упершыню ўпамінаецца ў 1255 г. у грамаце Міндоўга крыжакам (магчыма, падробленай). Першапачаткова Дайнава ўяўляла сабою, напэўна, тэрыторыю аднайменнага заходне-балцкага (яцвяжскага) пляменнага княства, якое ў 2-й пал. 13 ст. ўвайшло ў склад ВКЛ і было паступова асіміліравана: на поўначы літоўцамі, на поўдні — русінамі, продкамі беларусаў. Для насельніцтва Дайнавы быў характэрны пахавальны абрад са стварэннем каменных курганоў, пазней — каменных магіл, які захаваўся і пасля асіміляцыі. Асноўная тэрыторыя Дайнавы ахоплівала правабярэжжа Нёмана на паўночны-ўсход ад Гродна, у ніжнім цячэнні р. Мяркіс (суч. Варэнскі раён Літвы) і прылеглых частках сучасных Гродзенскага, Шчучынскага і Воранаўскага раёнаў Беларусі, адкуль адбывалася рассяленне далёка на поўдзень (нават на левабярэжжа Нёмана) і на ўсход. У 15 ст. і пазней большасць гэтага абшару займала слабазаселеная Дайнаўская пушча — традыцыйнае месца паляванняў вялікіх князёў літоўскіх.
Літаратура
- Насевіч В. Дайнава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 11.