Ятра: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{НП
|статус = Вёска
|беларуская назва = Ятра
|арыгінальная назва =
|назва ў родным склоне=Ятры
|падначаленне =
|краіна = Беларусь
|герб =
|сцяг =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|выява =
|памер =
|подпіс =
|lat=53.4222
|long=25.7958
|lat_dir =
|lat_deg =53
|lat_min =25
|lat_sec =20
|lon_dir =
|lon_deg =25
|lon_min =47
|lon_sec =45
|CoordAddon=
|CoordScale=
|карта =
|памер карты краіны =
|памер карты рэгіёна =
|памер карты раёна =
|рэгіён = Гродзенская вобласць
|рэгіён у табліцы =Гродзенская вобласць{{!}}Гродзенская
|від рэгіёна = вобласць
|раён = Наваградзкі раён{{!}}Наваградзкі
|раён у табліцы =Наваградзкі раён{{!}}Наваградзкі{{!}}Наваградзкі
|від раёна = Раён
|абшчына=Валеўскі сельсавет{{!}}Валеўскі
|карта краіны =
|карта рэгіёна =
|карта раёна =
|унутранае дзяленне =
|від главы =
|глава =
|заснаваны =
|першае згадванне =
|згадванне ref =
|магдэбургскае права=
|ранейшыя імёны =
|статус з =
|статус дата =
|плошча =
|від вышыні =
|вышыня цэнтра НП =
|афіцыйная мова =
|афіцыйная мова-ref =
|насельніцтва = 289
|год перапісу = 2002
|шчыльнасць =
|колькасьць двароў=133
|нацыянальны склад =
|канфесійны склад =
|часавы пояс =
|DST =
|тэлефонны код = +375 1597
|паштовы індэкс = 231402
|паштовыя індэксы =
|аўтамабільны код = 4
|від ідэнтыфікатара =
|лічбавы ідэнтыфікатар =
|катэгорыя ў Commons =
|сайт =
|мова сайта =
|мова сайта 2 =
|мова сайта 3 =
|мова сайта 4 =
|мова сайта 5 =
|add1n =
|add1 =
|add2n =
|add2 =
|add3n =
|add3 =
}}
'''Ятра''' — вёска Валеўскага сельсавета Навагрудскага раёна, на [[Рака Ятранка|р. Ятранка]] (прыток [[Рака Моўчадзь|Моўчадзі]]). За 28 км на паўднёвы захад ад Навагрудка, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, каля аўтадарогі Карэлічы-Наваельня. Насельніцтва — 289 чалавек, 133 двары (2002). Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства ТАА «Ятра».
'''Ятра''' — вёска Валеўскага сельсавета Навагрудскага раёна, на [[Рака Ятранка|р. Ятранка]] (прыток [[Рака Моўчадзь|Моўчадзі]]). За 28 км на паўднёвы захад ад Навагрудка, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, каля аўтадарогі Карэлічы-Наваельня. Насельніцтва — 289 чалавек, 133 двары (2002). Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства ТАА «Ятра».



Версія ад 14:04, 29 ліпеня 2011

Вёска
Ятра
Краіна
Вобласць
Раён
Абшчына
Каардынаты
Насельніцтва
289 чалавек (2002)
Тэлефонны код
+375 1597
Паштовы індэкс
231402
Аўтамабільны код
4
Ятра на карце Беларусі ±
Ятра (Беларусь)
Ятра
Ятра (Гродзенская вобласць)
Ятра

Ятра — вёска Валеўскага сельсавета Навагрудскага раёна, на р. Ятранка (прыток Моўчадзі). За 28 км на паўднёвы захад ад Навагрудка, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня, каля аўтадарогі Карэлічы-Наваельня. Насельніцтва — 289 чалавек, 133 двары (2002). Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства ТАА «Ятра».

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1554, як двор Ю. В. Цішковіча. У 2-й пал. 16 ст. уласнасцю некалькіх шляхцічаў, пераважна татар. У 1562 г. атрыманы дазвол вял. кн. Жыгімонта Аўгуста на заснаванне мястэчка, права на корчмы, торгі ў нядзелю і кірмашы «на Пятра». З 1670 — маёнтак С. Незабытоўскага, 14 дымоў. У 1672 фундушавы маёнтак Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1717 — маёнтак С. Незабытоўскага, 46 дымоў; Ятра Обрынская — маёнтак інфлянцкага стольніка Цудкалера, атрыманы ад рэктара Навагрудскага езуіцкага калегіума. У 1761 заснавана уніяцкая царква Багародзіцы. З 1777 маёнтак памешчыка Кашыца. У маёнтку 1 дым, 2 фальваркі (2 дымы), 13 вёсак (170 дымоў). З 1795 у Расійскай імперыі, уласнасць Я. Кашыца, палкоўніка колішніх войск Рэчы Паспалітай.

У час паўстання 1830—1831 г. у м. Ятра яго уладальнік, колішні напалеонаўскі афіцэр Юзаф Кашыц сфарміраваў першы на Навагрудчыне паўстанцкі атрад, які 22.07.1831 увайшоў у Навагрудак. Паўстанцы вызвалілі палітычных вязняў, пашкодзілі частку спраў ніжняга земскага суда, паліцыі і ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазіна. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Навагрудку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком горада. Ю. Кашыц, прызнаны расійскім урадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у т.л. мястэчка Ятра было канфіскавана і перададзена ў скарб.

У 1851 у Ятры адкрыта першае ў Навагрудскім павеце прыходскае вучылішча, дзе ў 1867−1868[удакладніць] вучыўся Яўхім Карскі. У 2-й пал. 19 ст. — пач. 20 ст. — вёска, цэнтр сельскай грамады Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета, Ятранскага праваслаўнага прыходу. У 1870—105 рэвізскіх душ колішніх дзяржаўных сялян. У 1876 — маёнтак калежскага саветніка М. В. Селіверстава паводле купчай 1869 г. Яго Імператарскай Вялікасці, як ўзнагарода за службу; вадзяны млын, карчма; гаспадаркай займаўся арандатар. У 1897 — сяло, 328 жыхароў, 49 двароў, царква, народнае вучылішча, 2 крамы, збожжазапасны магазін, піцейны дом, вадзяны млын. У 1909—398 жыхароў, 55 двароў.

З 1921 у складзе Польшчы, вёска Пачапаўскай гміны Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства 384 жыхароў, 67 жылых дамоў, фальварк. З 1939 у БССР, цэнтр сельсавета, з 15.1.1940 у Валеўскім раёне, з 12.10.1940 у Карэліцкім раёне Баранавіцкай вобл., з 8.1.1954 Гродзенскай вобл., з 25.12.1962 у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл.

Цяпер у Ятры Заполле-Ятраўская агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка, аддзяленне сувязі, магазін, комплексны прыёмны пункт, помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову, 4 брацкія магілы, у якіх пахаваны 8 партызан, праваслаўная царква Багародзіцы (1946).

Літаратура

  • Гайба М. Ятра // Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск, 2004.
  • Ятра // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия / ред. сов.: Т. В. Белова и др.. — Минск, 2009. — С. 304.