Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old, ca, en, eo, id, it
др r2.7.1+) (робат дадаў: fr:Llewellyn Jewitt
Радок 57: Радок 57:
[[en:Llewellyn Jewitt]]
[[en:Llewellyn Jewitt]]
[[eo:Llewellyn Jewitt]]
[[eo:Llewellyn Jewitt]]
[[fr:Llewellyn Jewitt]]
[[id:Llewellyn Jewitt]]
[[id:Llewellyn Jewitt]]
[[it:Llewellyn Jewitt]]
[[it:Llewellyn Jewitt]]

Версія ад 19:48, 5 жніўня 2011

Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 лістапада 1816(1816-11-24)
Месца нараджэння Кімбэрворт
Дата смерці 5 чэрвеня 1886(1886-06-05) (69 гадоў)
Месца смерці Дафілд
Грамадзянства
Бацька Arthur Jewitt[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, пісьменнік, мастак-гравёр
Жанр ілюстратар, гравёр, прыродазнавец
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Левелін Фрэдэрык Уільям Джуіт (англ.: Llewellyn Jewitt; 24 лістапада 1816 г — 5 чэрвеня 1886 г) — выбітны ілюстратар, гравёр, прыродазнавец і аўтар фундаментальнай працы «Гісторыя керамікі Вялікабрытаніі» (англ.: The Ceramic Art of Great Britain; 1878).

Біяграфія

Левелін Джуіт нарадзіўся ў Кімбэрворце, Ротэрхэм, і быў апошнім, сямнаццатым дзіцём тапографа і школьнага настаўніка Артура Джуіта і яго жонкі Марты. Адукацыя Левеліна, збольшага з-за яго бацькі, які быў настаўнікам Кімбервортскай дабрачыннай школы, пачалася ў Дафілдзе, графства Дэрбішыр.

У калядны дзень у 1838 годзе ажаніўся на Элізабэт Сейдж, дачкой Ісаака Сейджа з Дэрбі, але быў вымушаны тэрмінова вярнуцца ў Лондан, каб не затрымліваць сваю працу.

З 1839 па 1845 гады быў найманы гравёрам Фрэдэрыкам Уільямам Фейрхолтам для ілюстравання казак Чарлза Найта. У 1845 годзе працаваў у Букінгемскім палацы, замалёўваючы яго пакоі для рыхтуючайся кнігі «London Interiors».

Паміж 1849 і 1853 гадамі быў галоўным бібліятэкарам Плімутскай публічнай бібліятэкі, пасля працы ў якой вярнуўся ў Дэрбішыр да рэдакцыі часопіса «Derby Telegraph». У 1857 годзе Левелін Джуіт стаў сакратаром Музея і мастацкай галерэі Дэрбі і Супольнасці натуральных навук, памяшканні якога былі адкрыты для шырокай грамадскасці па раніцах субот. У 1858 годзе Філасофскае таварыства Дэрбі злілося з музейным грамадствам і яны перанеслі сваю штаб-кватэру ў Вардвік[1]. Джуіт заснаваў часопіс па антыкварыяту «The Reliquary», рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці ў 1886 годзе. Памёр у Дафілдзе.

Джуіт належаў да Брытанскай археалагічнай асацыяцыі і ў 1878 годзе спрыяў стварэнню Археалагічнага таварытства Дэрбішыра[2]. Быў членам Таварыства антыкварыяту, пісаў артыкулы на тэмы англіскай антычнасці і тапаграфіі і адрэдагаваў даведнік «Black's Guide to Derbyshire» (1872)[3].

Літаратура

Спасылкі

Зноскі