Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др лінк |
др дадана Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі (праз HotCat) |
||
Радок 19: | Радок 19: | ||
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч}} |
{{DEFAULTSORT:Паўловіч Сяргей Канстанцінавіч}} |
||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]] |
|||
[[be-x-old:Сяргей Паўловіч]] |
[[be-x-old:Сяргей Паўловіч]] |
Версія ад 12:47, 6 жніўня 2011
Шаблон:Вызнч (13(25) верасня 1875, в. Асаўцы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. (цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл.) — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук), беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.
З духоўнага саслоўя. Скончыў праваслаўную Віленскую семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча імя Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі імя Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губ. (1909—1912), у 1913—1918 інспектарам народных школ Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. З пачатку 1920-х жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім «Лемантары» Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Аўтар школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. У публіцыстыцы (найперш на старонках час. «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933. У 1937 выдаваў часопіс для дзяцей «Снапок».
Бібліяграфія
- Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. Вільня, 1926;
- Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. Вільня, 1928;
- Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. Вільня, 1928;
- Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». Вільня, 1929;
- Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. Вільня, 1936;
- Першыя зерняткі. Вільня, 1936.
Крыніцы
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.