Скура: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат дадаў: lbe:Бурчу |
др r2.6.4) (робат змяніў: mr:जैविक त्वचा |
||
Радок 74: | Радок 74: | ||
[[mk:Кожа]] |
[[mk:Кожа]] |
||
[[ml:ചർമ്മം]] |
[[ml:ചർമ്മം]] |
||
[[mr: |
[[mr:जैविक त्वचा]] |
||
[[ms:Kulit]] |
[[ms:Kulit]] |
||
[[nl:Huid]] |
[[nl:Huid]] |
Версія ад 15:56, 11 жніўня 2011
Скура — анатамічны орган, вонкавае покрыва арганізма пазваночных жывёл, абараняе цела ад шырокага спектру знешніх уздзеянняў, удзельнічае ў дыханні, тэрмарэгуляцыі, абменных і многіх іншых працэсах. Акрамя таго, скура ўяўляе сабой масіўнае рэцэпторнае поле розных відаў павярхоўнай адчувальнасьці (болю, ціску, тэмпературы і г. д.).
Яна адрозніваецца па сваёй структуры, хімічным складзе і паходжанні ад покрываў іншых жывёл, такіх як экзаскелет ў некаторых беспазваночных.
Асноўныя функцыі скуры — гэта абарона цела ад механічных пашкоджанняў і патагенных мікраарганізмаў, а таксама празмернай страты вады. Яна служыць для ізаляцыі, рэгуліроўкі тэмпературы, там знаходзіцца частка рэцэптараў для пачуццяў.
У сысуноў скура самы вялікі орган, частка дыхальнай сістэмы, яна ўключае ў сябе некалькі ўзроўняў эктадэрмальных тканін. Усе сысуны маюць валасы на скуры, нават тыя, што жывуць у моры. Скуры іншых пазваночных адрозніваюцца ад скуры сысуноў. Скура рэптылій і рыб пакрыта цвёрдай ахоўнай луской, а птушак — пёрамі. Скура амфібій часткова адкрыта да пранікнавення і дазваляе осмас пэўных рэчываў.
Скура складаецца з двух асноўных пластоў — эпідэрмісу і дэрмы. Ніжэй дермы ляжыць ўнутраны пласт — падскурнай клятчаткі (гіпадэрмы), які фарміруецца ў асноўным з тлушчавых клетак у розных частках цела з рознай таўшчынёй. Эпідэрміс складаецца з 2 пластоў. У аснове эпідэрмісу пігментныя клеткі, якія змяшчаюць меланін, які надае скуры колер.