Ашмянскі раён: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MystBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: fr:Raïon d'Achmiany
Радок 109: Радок 109:
* [[Антон Адынец]]
* [[Антон Адынец]]
* [[Чэслаў Янкоўскі]]
* [[Чэслаў Янкоўскі]]
* А.І. Батурын - народны артыст РСФСР
* [[Аляксандр Іосіфавіч Батурын]] - оперны спявак, народны артыст РСФСР


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==

Версія ад 14:15, 13 жніўня 2011

Ашмянскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Ашмяны
Кіраўнік Уладзіслаў Уладзіміравіч Гершгорын[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 82,05 %, руская 16,25 %
Размаўляюць дома: беларуская 62,44 %, руская 35,72 %[2]
Насельніцтва (2009)
32 411 чал.[2] (9-е месца)
Шчыльнасць 26,66 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,69 %,
палякі — 5,89 %,
рускія — 3,0 %,
іншыя — 1,42 %[2]
Плошча 1 215,92[3]
(13-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
311 м
Ашмянскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 231103
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ашмянскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна — 1,2 тыс. км². Падзелены на 10 сельсаветаў. Цэнтр раёна — горад Ашмяны.

Прырода

Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў межах Ашмянскага ўзвышша.

Карысныя выкапні: торф, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.

Працякаюць рэкі Ашмянка, Гальшанка, Клява. Лясы пераважна хваёвыя, трапляюцца драбналістыя (бяроза, асіна, вольха). Лясы займаюць 34,5 % тэрыторыі раёна.

Клімат і расліннасць

Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае –6,6 °С, ліпеня - 17,1 °С. Сярэдняя колькасць ападкаў - 605 мм. Працягласць вегетацыйнага пэрыяду - 190 дзён.

Лясы пераважаюць іглічныя, сустракаюцца драбналістыя (бяроза, асіна, алешына). Лясы займаюць 34,5% тэрыторыі раёна. Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Агульная плошча балотаў - 7,3 тыс. га.

Гісторыя

Насельніцтва

Насельніцтва раёна налічвае 32,3 тыс. чалавек (2009), гарадское насельніцтва складае 41,3 %. Раён мае 364 сельскіх населеных пунктаў (2011).

Гаспадарка

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 65,7 тыс. га, з іх асушаных 8,4 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, свінагадоўля, ільнаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, рапс, агародніну.

Прадпрыемствы: харчовая (сыраробная, крухмальная, мясная, малочная — вытворчасць сухога абястлушчанага малака) прамысловасць, металаапрацоўка (дакладнае ліццё, інструментальная вытворчасць), прыборабудаванне (радыётэхніка), лёгкая (ільновалакно, абутковая), камбікормавая і дражджавая, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, торфапрадпрыемствы.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Мінск — Вільнюс, магістраль Мінск — Ашмяны — граніца Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог) M7. На паўднёвы захад ад Ашмянаў адыходзіць рэспубліканская аўтадарога Ашмяны — Клявіца — граніца Літоўскай Рэспублікі (Клявіца) M146.

З поўдня на поўнач праз тэрыторыю раёна праходзіць рэспубліканская аўтадарога Іўе — Юрацішкі — Ашмяны — Варняны / пад'езд да граніцы Літоўскай Рэспублікі (Лоша) Р48. З усхода да Ашмянаў вядзе рэспубліканская аўтадарога Барысаў — Вілейка — Ашмяны Р63.

Праз паўднёва-усходнюю частку раёна праходзіць рэспубліканская аўтадарога Лынтупы — Свір — Смаргонь — Крэва — Гальшаны Р95.

Адукацыя і культура

У раёне 14 сярэдніх, 13 базавых, 11 пачатковых, 19 дашкольных устаноў, 6 бальнічных устаноў, 1 спецшкола, дзіцячая спартыўная школа, сельгастэхнікум, ПТВ. На тэрыторыі знаходзяцца санаторый «Ашмяны», дзіцячы аздараўленчы лагер «Дружба», Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча і філіял Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў вёсцы Гальшаны.

Археалагічныя помнікі

Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Гарадзішча перыяду сярэднявечча XII–XIV, XV–XVIII стагоддзі 1,5 км на ўсход ад вёскі Гальшаны 3
Курганны могільнік перыяду сярэднявечча XII–XIV стагоддзі 0,5 км на поўнач ад вёскі Клявіца 3
Курганны могільнік перыяду сярэднявечча XII–XIV стагоддзі 5 км на паўночны захад ад вёскі Клявіца 3
Каменны могільнік XVI–XVIII стагоддзі 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Курганы 3
Гарадзішча перыяду жалезнага веку III–IV стагоддзі н.э. 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчапановічы 3

Выдатныя мясціны

Ашмяны

Архітэктурныя помнікі: манастыр базыльянаў (XVIII ст.) у вёсцы Баруны, кляштар францысканцаў (XVII ст.) і руіны замка (канец XVI — пачатак XVII ст.) у вёсцы Гальшаны, царква (XIX ст.) у вёсцы Гароднікі, Георгіеўскі касцёл (канец XVIII — пачатак XIX ст.) у в. Граўжышкі, касцёл Св. Пятра і Паўла (XIX ст.) у вёсцы Жупраны, сядзіба (XIX ст.) у вёсцы Мікалаеўшчына, будынак друкарні (канец XVIII — пачатак XIX ст.) і касцёл Дзевы Марыі (канец XVI ст.) у вёсцы Мураваная Ашмянка.

У вёсцы Цюпішкі знаходзіцца пункт Дугі Струвэ, якая ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА як частка аб’екту № 1187.

Выдатныя асобы

Гл. таксама

У Сеціве

Зноскі