Базельскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Commons
Радок 17: Радок 17:


== Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам ==
== Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам ==
* [[Вернер Арбер]] - [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне]] (1978)
* [[Вернер Арбер]] [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне]] (1978)
* [[Каспар Баўгін]] - анатам і батанік
* [[Каспар Баўгін]] анатам і батанік
* [[Данііл Бернулі]] - матэматык
* [[Данііл Бернулі]] матэматык
* [[Іаган Бернулі]] - матэматык
* [[Іаган Бернулі]] матэматык
* [[Якаб Бернулі]] - матэматык
* [[Якаб Бернулі]] матэматык
* [[Леанард Эйлер]] - матэматык
* [[Леанард Эйлер]] матэматык
* [[Якаб Буркхарт]] - культуролаг
* [[Якаб Буркхарт]] культуролаг
* [[Георг Елінек]] - прававед
* [[Георг Елінек]] прававед
* [[Себасцьян Кастэла]] - тэолаг
* [[Себасцьян Кастэла]] тэолаг
* [[Фрыдрых Мішэр]] - біёлаг
* [[Фрыдрых Мішэр]] біёлаг
* [[Фрыдрых Ніцшэ]] - [[філосаф]]
* [[Фрыдрых Ніцшэ]] [[філосаф]]
* [[Аляксандр Астроўскі]] - матэматык
* [[Аляксандр Астроўскі]] матэматык
* [[Парацэльс]] - алхімік, [[урач]], акультыст
* [[Парацэльс]] алхімік, [[урач]], акультыст
* [[Тадэвуш Рэйхштэйн]] - [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне]] (1950)
* [[Тадэвуш Рэйхштэйн]] [[Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне]] (1950)
* [[Карл Густаў Юнг]] - псіхіятр
* [[Карл Густаў Юнг]] - псіхіятр
* [[Карл Ясперс]] - [[філосаф]]
* [[Карл Ясперс]] [[філосаф]]


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==

Версія ад 01:40, 15 жніўня 2011

Базельскі ўніверсітэт

Базельскі ўніверсітэт (ням.: Universität Basel) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю.

Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.

Гісторыя

Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана універсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.

Структура

  • Факультэт бізнесу і эканомікі
  • Медыцынскі факультэт
  • Псіхалагічны факультэт
  • Тэалагічны факультэт
  • Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
  • Філасофска-гістарычны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.

Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам

Спасылкі