Базельскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: cs:Univerzita v Basileji |
|||
Радок 44: | Радок 44: | ||
[[ar:جامعة بازل]] |
[[ar:جامعة بازل]] |
||
[[ca:Universitat de Basilea]] |
[[ca:Universitat de Basilea]] |
||
[[cs:Univerzita v Basileji]] |
|||
[[de:Universität Basel]] |
[[de:Universität Basel]] |
||
[[en:University of Basel]] |
[[en:University of Basel]] |
Версія ад 22:01, 21 жніўня 2011
Базельскі ўніверсітэт (ням.: Universität Basel) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Базелі, найстарэйшы ўніверсітэт Швейцарыі. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету ў 2009 годзе змясціў Базельскі ўніверсітэт на 85-ю пазіцыю.
Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю універсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя
Універсітэт быў заснаваны булай рымскага папы Пія II 12 лістапада 1459. Першапачаткова ўніверсітэт меў чатыры традыцыйныя факультэты: вольных мастацтваў, медыцыны, права і тэалогіі. У 1622 годзе была заснавана універсітэцкая бібліятэка; сёння яна найбуйнейшая ў Швейцарыі. У 1818 годзе факультэт свабодных мастацтваў быў рэарганізаваны. Яшчэ адна рэарганізацыя адбылася ў 1937 годзе. З 1890 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца жанчыны.
Структура
- Факультэт бізнесу і эканомікі
- Медыцынскі факультэт
- Псіхалагічны факультэт
- Тэалагічны факультэт
- Філасофска-прыродазнаўчы факультэт
- Філасофска-гістарычны факультэт
- Юрыдычны факультэт
Ва ўніверсітэце вядуцца міждысцыплінарныя даследаванні і рыхтуюцца спецыялісты ў Інстытуце Еўропы, Цэнтрах іудаікі, «Чалавек - Грамадства - Навакольнае асяроддзе», афрыканскіх даследаванняў, культурнага менеджменту і гендэрных даследаванняў. Таксама дзейнічаюць Швейцарскі інстытут тропікаў і грамадскага здароўя і Інстытут біамедыцынскіх даследаванняў імя Фрыдрыха Мішэра.
Вядомыя людзі, звязаныя з універсітэтам
- Вернер Арбер – Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1978)
- Каспар Баўгін – анатам і батанік
- Данііл Бернулі – матэматык
- Іаган Бернулі – матэматык
- Якаб Бернулі – матэматык
- Леанард Эйлер – матэматык
- Якаб Буркхарт – культуролаг
- Георг Елінек – прававед
- Себасцьян Кастэла – тэолаг
- Фрыдрых Мішэр – біёлаг
- Фрыдрых Ніцшэ – філосаф
- Аляксандр Астроўскі – матэматык
- Парацэльс – алхімік, урач, акультыст
- Тадэвуш Рэйхштэйн – Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1950)
- Карл Густаў Юнг – псіхіятр
- Карл Ясперс – філосаф
Спасылкі
Базельскі ўніверсітэт на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт універсітэта (ням.) (англ.)