Прынцып Паўлі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Прынцып Паўлі''' — прынцып забароны, паводле якога ў сістэме [[элементарныя часціцы|часціц...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Квантавая механіка}}
'''Прынцып Паўлі''' — прынцып забароны, паводле якога ў сістэме [[элементарныя часціцы|часціц]] з паўцэлым [[спін]]ам ([[ферміён]]аў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца; адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі.
'''Прынцып Паўлі''' — прынцып забароны, паводле якога ў сістэме [[элементарныя часціцы|часціц]] з паўцэлым [[спін]]ам ([[ферміён]]аў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца; адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі.



Версія ад 19:12, 27 жніўня 2011

Квантавая механіка

Прынцып нявызначанасці Гейзенберга
Уводзіны
Матэматычныя асновы

Прынцып Паўлі — прынцып забароны, паводле якога ў сістэме часціц з паўцэлым спінам (ферміёнаў) у адным і тым жа стане можа знаходзіцца не больш як адна часціца; адзін з фундаментальных законаў квантавай механікі.

Сфармуляваны В. Паўлі (1925) для электронаў пры тлумачэнні структуры спектраў складаных атамаў. Пашыраны на ўсе ферміёны.

Вынікае з сувязі паміж спінам часціцы і статыстыкай: часціцы з паўцэлым спінам падпарадкоўваюцца статыстыцы Фермі—Дзірака і хвалевая функцыя сістэмы аднолькавых часціц антысіметрычная адносна перастаноўкі любых 2 ферміёнаў. Прынцып Паўлі вызначае парадак запаўнення электронных абалонак атама, на ім грунтуецца тлумачэнне атамных і малекулярных спектраў. На яго аснове створана статыстыка электроннага газу, якая тлумачыць большасць цеплавых, электрычных і магнітных уласцівасцей цвёрдага цела.