Галіт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: ku:Xwê
HRoestBot (размовы | уклад)
др r2.6.5) (робат дадаў: mdf:Сал
Радок 54: Радок 54:
[[ku:Xwê]]
[[ku:Xwê]]
[[lv:Sāls]]
[[lv:Sāls]]
[[mdf:Сал]]
[[ml:കറിയുപ്പ്]]
[[ml:കറിയുപ്പ്]]
[[mr:मीठ]]
[[mr:मीठ]]

Версія ад 03:41, 29 жніўня 2011

Крышталі каменнай солі

ГАЛ · Т, каменная соль, мінерал, хларыд натрыю, NaCl. Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталяў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.

Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.

Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.

На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.

Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворсчасці пластмас і інш.