Тамат звычайны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.6.4) (робат дадаў: ext:Solanum lycopersicum |
др r2.6.5) (робат дадаў: mdf:Помидор |
||
Радок 140: | Радок 140: | ||
[[lt:Pomidoras]] |
[[lt:Pomidoras]] |
||
[[lv:Tomāts]] |
[[lv:Tomāts]] |
||
[[mdf:Помидор]] |
|||
[[mg:Voatabia]] |
[[mg:Voatabia]] |
||
[[mk:Домат]] |
[[mk:Домат]] |
Версія ад 03:57, 29 жніўня 2011
Таматы | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
Царства: | Расліны | |||||||
Аддзел: | Кветкавыя | |||||||
Клас: | Двухдольныя | |||||||
Род: | Паслён | |||||||
Від: | Тамат звычайны | |||||||
Навуковая назва | ||||||||
Solanum lycopersicum L. | ||||||||
|
Тама́ты, памідо́ры (Lycopersicon esculentum ці Solanum lycopersicum) — травяністая расліна сямейства паслёнавых, адна з найбольш папулярных у сучаснай сусветнай кулінарыі.
Гісторыя
Радзіма — Паўднёвая і Цэнтральная Амерыка, дзе вырошчваліся рознымі індзейскімі народамі, найперш, ацтэкамі, у мове якіх tomatl азначае «штосьці круглае, пухлае». Ад заваявання Мексікі іспанцамі ў першай трэці XVI ст. трапілі ў Паўднёвую Еўропу, у тым ліку ў Італію, дзе іх памылкова асацыявалі з паўночнаафрыканскімі маўрамі, — адсюль назва pomi di Mori («яблыкі маўраў»), якая трансфармавалася ў італьянскай мове ў pomodoro («залаты яблык»), а ў французскай — у рomme d'amour («яблык кахання»). «Яблыкамі кахання» называлі памідоры і ў магнацкіх колах Рэчы Паспалітай, на чые сталы яны трапілі ў другой палове XVIII ст. У той час іх не елі сырымі, а рабілі пасту з вараных спелых памідораў, якой запраўлялі некаторыя супы і соўсы, а з зялёных выраблялі розныя марынады. Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі толькі ў канцы XIX, у Беларусі — з XX ст. У большасці моў свету захавалася арыгінальная індзейская назва «таматы».
Выкарыстанне
У ежу выкарыстоўваюцца плады — сочныя мясістыя ягады вагай ад 20 да 900 г. (і вышэй), шарападобныя, круглыя, пляскатыя, гладкія або рабрыстыя, ружовыя, чырвоныя, жоўтыя, аранжавыя.
Памідоры ўтрымліваюць а 4 % цукроў, 0,4 — 0,8 % арганічных кіслот, мінеральныя солі, 25мг% вітаміну C, каратын, вітаміны B1, B2, PP. Гарманічнае спалучэнне цукроў і арганічных кіслот абумоўлівае прыемны смак. З памідораў гатуюць салаты, прыправы, соўсы (у тым ліку кетчуп), вырабляюць сокі, фаршыруюць, марынуюць, соляць, кансервуюць, дадаюць у першыя стравы (за 10 хвілін да заканчэння варкі). З добра выспелых вырабляюць таматнае пюрэ і таматную пасту.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тамат звычайны
Крыніцы
- Белы А. Памідоры // Праект «Наша ежа»